Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта недапушчальнае парушэньне Закону аб акупаваных тэрыторыях Грузіі». Прэзыдэнтка Грузіі асудзіла візыт Лукашэнкі ў Абхазію


Саламэ Зурабішвілі
Саламэ Зурабішвілі

Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі асудзіла візыт Аляксандра Лукашэнкі ў самаабвешчаную рэспубліку Абхазія. Пра гэта Зурабішвілі напісала ў сацыяльнай сетцы.

«Рашуча асуджаю візыт Аляксандра Лукашэнкі ў акупаваную Абхазію. Гэта недапушчальнае парушэньне Закону аб акупаваных тэрыторыях Грузіі, нашых двухбаковых адносін і прынцыпаў міжнароднага права», — напісала Саламэ Зурабішвілі.

  • Аляксандар Лукашэнка сёньня прыбыў у Абхазію, дзе сустрэўся з абхаскім прэзыдэнтам Асланам Бжанія.
  • Сёньня ж МЗС Грузіі запатрабавала ад беларускага боку дадатковых тлумачэньняў у сувязі зь візытам Аляксандра Лукашэнкі ў Абхазію, у знак пратэсту ў МЗС быў выкліканы амбасадар Беларусі ў Грузіі Анатоль Ліс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG