Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан і Таджыкістан падпісалі мірны пратакол


Пасьля абстрэлу ў Баткенскім раёне Кіргізстану, на мяжы з Таджыкістанам, 19 верасьня 2022
Пасьля абстрэлу ў Баткенскім раёне Кіргізстану, на мяжы з Таджыкістанам, 19 верасьня 2022

Кіраўнікі службаў нацыянальнай бясьпекі Кіргізстану і Таджыкістану падпісалі пратакол аб мірным урэгуляваньні канфлікту паміж краінамі.

Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер і начальнік Дзяржаўнага камітэту нацыянальнай бясьпекі Кіргізстану Камчыбек Ташыеў. Ён назваў падпісаньне дакумэнту яшчэ адным крокам да міру, які паступова аднаўляецца на мяжы.

Ташыеў дадаў, што створаная двума бакамі сумесная камісія па расьсьледаваньні нядаўняга збройнага нападу на кіргіска-таджыцкай мяжы працягне сваю працу 20 верасьня.

Сёньня, 19 верасьня, у Кіргізстане абвешчана нацыянальная жалоба па грамадзянах, якія загінулі на кіргіска-таджыцкай мяжы. Паводле апошняй афіцыйнай інфармацыі, 14–17 верасьня было забіта ня менш за 59 кіргізстанцаў, зь іх 40 вайскоўцаў. 164 чалавекі атрымалі раненьні. Больш за 140 тысяч чалавек былі часова пераселеныя з прымежных кіргіскіх вёсак у бясьпечныя месцы.

Міністэрства замежных спраў Таджыкістану афіцыйна паведамляла пра гібель 41 свайго грамадзяніна і пра больш як 100 параненых.

Сытуацыя на мяжы дзьвюх краін рэзка абвастрылася 14 верасьня. Бакі ўсклалі адказнасьць за чарговы віток супрацьстаяньня адзін на аднаго. У пятніцу, 16 верасьня, было дасягнутае пагадненьне аб спыненьні агню. Аднак 17 верасьня бакі заявілі, што на мяжы аднавіліся абстрэлы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG