Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ерка Эстоніі заклікала канфіскоўваць агнястрэльную зброю ў беларусаў і расейцаў, якія знаходзяцца ў краіне


Кая Калас
Кая Калас

Прэмʼер-міністарка Эстоніі Кая Калас заклікала адбіраць у беларусаў і расейцаў, якія знаходзяцца ў краіне, агнястрэльную зброю, якой яны валодаюць законна. На думку палітыка, валоданьне такімі сродкамі можа пагражаць нацыянальнай бясьпецы краіны.

«Спадзяюся, што з улікам акалічнасьцяў, якія склаліся, людзі зразумеюць, што грамадзяне Расеі і Беларусі са зброяй на руках могуць быць патэнцыйнай пагрозай бясьпекі Эстоніі», — прыводзіць словы прэмʼера мясцовае выданьне Postimees.

Па словах кіраўніка кабінэта, законапраект аб канфіскацыі зброі, якая належыць грамадзянам РФ і Беларусі, у любым выпадку будзе накіраваны ў парлямэнт. «Мы дамо час, каб людзі маглі добраахвотна здаць зброю», — сказала Калас.

Паводле зьвестак рэгістру, зброю для самаабароны або паляваньня маюць цяпер 629 расейцаў і беларусаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG