Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская сустрэнецца з прэзыдэнтам і прэм’ерам Польшчы. І ня толькі зь імі


Сумеснае фота пасьля паседжаньня Аб'яднанага пераходнага кабінэту 3 кастрычніка ў Варшаве ў Музэі Вольнай Беларусі
Сумеснае фота пасьля паседжаньня Аб'яднанага пераходнага кабінэту 3 кастрычніка ў Варшаве ў Музэі Вольнай Беларусі

Працягваецца візыт дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай у Польшчу. Яна бярэ ўдзел у дыскусіях на Варшаўскім форуме аб бясьпецы, сустракаецца з прэзыдэнтам і прэм’ерам Польшчы, а таксама ўдзельнічае ў шэрагу закрытых паседжаньняў Аб’яднанага пераходнага кабінэту.

Ужо а 8 раніцы адбылося чарговае закрытае паседжаньне Аб’яднанага пераходнага кабінэту Сьвятланы Ціханоўскай, у якім узялі ўдзел прадстаўнік па аднаўленьні законнасьці і правапарадку Аляксандра Азарава, прадстаўніца ў фінансах і эканоміцы Тацяны Зарэцкай, прадстаўнік у замежных справах Валер Кавалеўскі, прадстаўніца па нацыянальным адраджэньні Аліна Коўшык, прадстаўнік па транзыце ўлады Павал Латушка, прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бясьпецы Валер Сахашчык.

Паседжаньне кабінэту ў Варшаве ў Музэі Вольнай Беларусі. 3 кастрычніка 2022
Паседжаньне кабінэту ў Варшаве ў Музэі Вольнай Беларусі. 3 кастрычніка 2022

Чакаецца, што пасьля 5 кастрычніка кабінэт зробіць супольную заяву наконт далейшай стратэгіі.

У аўторак Ціханоўская будзе таксама сустракацца з архібіскупам Варшавы Казімежам Нычам, кіраўніком МЗС Харватыі Горданам Грліч-Радманам, амбасадарам ЗША ў АБСЭ Майклам Карпэнтэрам, міністрам унутраных спраў, бясьпекі, рэформаў і роўнасьці Мальты Байранам Камільлеры, былым міністрам нацыянальнай абароны Польшчы Богданам Кліхам ды іншымі ўрадоўцамі.

Па абедзе Ціханоўская сустэнецца з прэм'ерам Польшчы Матэвушам Маравецкім, увечары -- з прэзыдэнтам Анджэем Дудам.

У рамках Варшаўскага форуму па бясьпецы (Warsaw Security Forum) Ціханоўская возьме ўдзел у дыскусіі «Жанчыны ў сыстэме міжнароднай бясьпекі» разам з Вольгай Стэфанішынай, віцэ-прэм’ерам Украіны ў справах Эўропы і Эўраатлянтычнай інтэграцыі. Падчас канфэрэнцыі Ціханоўская сустрэнецца з Кэтрын Эштан, супрацоўніцай Цэнтру Вудра Вільсана, былой Вярхоўнай прадстаўніцай, віцэ-прэзыдэнткай Эўракамісіі (2009–2014), а таксама

Завершыцца дзень Ціханоўскай традыцыйнай сустрэчай з дыяспарай у варшаўскім моладзевым хабе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG