Згодна з апэратыўнай справаздачай Белстату, у жніўні было звольнена 94 254 чалавекі, а прынята на працу толькі 80 669 чалавек. Такім чынам, колькасьць звальненьняў аказалася большай на 13 585.
За восем месяцаў у краіне звольнілі амаль 496 тыс. чалавек, а прынялі на працу толькі 425,45 тыс. Звальненьняў у выніку аказалася больш на 70,5 тыс. У справаздачу не ўключаюцца зьвесткі аб руху працоўнай сілы па мікра- і малых прадпрыемствах бязь ведамаснай падпарадкаванасьці.
У жніўні працягваўся адток работнікаў у відзе дзейнасьці «інфармацыйныя тэхналёгіі і дзейнасьць у галіне інфармацыйнага абслугоўваньня». У жніўні на працу прынялі 1045 чалавек, а звольнілі 2661. Месячная колькасьць звальненьняў у гэтым відзе дзейнасьці скарачаецца, а колькасьць прынятых на працу расьце, але балянс усё роўна пакуль складаецца на карысьць звальненьняў.
Усяго ў гэтым відзе дзейнасьці за восем месяцаў колькасьць звальненьняў перавысіла колькасьць працаўладкаваньняў на 11 940. Прынята на працу было толькі 9594 чалавекі, а звольнена — 21 534.
Колькасьць звальненьняў па выніках васьмі месяцаў перавышала колькасьць працаўладкаваньняў практычна ва ўсіх групоўках па відах дзейнасьці, за выключэньнем сельскай, лясной і рыбнай гаспадарак.