Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Над Японіяй праляцела балістычная ракета КНДР, пабіўшы рэкорд далёкасьці


Апошні раз паўночнакарэйская ракета пралятала над тэрыторыяй Японіі пяць гадоў таму.

КНДР раніцай 4 кастрычніка запусьціла ў бок Японіі балістычную ракету. Яна праляцела над прэфэктурай Хакайда і ўпала ў Ціхім акіяне, вынікае з дадзеных сыстэмы экстранага папярэджаньня. Упершыню за гісторыю назіраньняў ракета праляцела максымальную адлегласьць — 4600 кілямэтраў. Аб гэтым заявіў міністар абароны Японіі Ясукадзу Хамада, перадае NHK.

«Балістычная ракета, запушчаная Паўночнай Карэяй, адносіцца да клясы балістычных ракет сярэдняй далёкасьці або вышэйшай. Акрамя таго, высьветлілася, што разьліковая далёкасьць палёту ад пункту запуску да пункта падзеньня склала каля 4600 кілямэтраў, што робіць яго самым доўгім у гісторыі», — сказаў міністар.

Па зьвестках Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў Паўднёвай Карэі, паўночнакарэйская балістычная ракета праляцела каля 4500 км, дасягнула вышыні 970 км і разьвіла хуткасьць, якая ў 17 разоў перавышае хуткасьць гуку.
Улады Японіі пасьля пуску 4 кастрычніка абʼявілі паветраную трывогу. Берагавая ахова паведаміла, што ракета ўжо ўпала. Дакладнае месца падзеньня не ўдакладняецца.

Пуск ракеты з боку КНДР стаў пятым за апошнія два тыдні. Апошні раз паўночнакарэйская ракета пралятала над тэрыторыяй Японіі пяць гадоў таму.

Прэмʼер Японіі Фуміё Кісіда «рашуча асудзіў» запуск паўночнакарэйскай ракеты і назваў яго «абуральным актам». Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ель папярэдзіў КНДР, што за запускам наступіць «рашучы адказ».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG