Пра гэтае рашэньне паведамляецца ў заяве кіраўніка дэпартамэнту МЗС КНДР у справах міжнародных арганізацыяў, апублікаванай на сайце дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва KCNA.
«Мы праяўляем павагу да волевыяўленьня жыхароў Данецкай і Луганскай народных рэспублік, Херсонскай і Запароскай абласьцей, якія імкнуліся да ўваходжаньня ў склад Расеі, і падтрымліваем пазыцыю ўраду Расеі аб прыняцьці вышэйназваных рэгіёнаў у свой склад», — сказана ў паведамленьні МЗС краіны.
У КНДР лічаць, што галасаваньне прайшло ў адпаведнасьці са Статутам ААН, а «рэфэрэндумы» адлюстроўваюць волю жыхароў акупаваных тэрыторый.
Прадстаўнікі шматлікіх краінаў сьвету і міжародных арганізацыяў асудзілі праведзеныя 23-27 верасьня 2022 году «рэфэрэндумы» на акупаваных Расеяй украінскіх тэрыторыях, назваўшы іх незаконнымі і пазбаўленымі легітымнасьці.