Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўручыў ордэн Скарыны амбасадару Славаччыны, які быў на парадзе ў Менску 9 траўня, што выклікала скандал


Ёзэф Мігаш
Ёзэф Мігаш

Аляксандар Лукашэнка правёў сустрэчу з амбасадарам Славаччыны Ёзэфам Мігашам і ўручыў яму ордэн Францішка Скарыны.

Дыплямат уганараваны «за значны асабісты ўнёсак ва ўмацаваньне сяброўскіх стасункаў і разьвіцьцё супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Славаччынай», гаворыцца ў паведамленьні прэзыдэнцкай прэсавай службы.

Нягледзячы на адмову амбасадараў краінаў Эўразьвязу ва ўмовах каранавірусу, амбасадар Славаччыны Ёзэф Мігаш прысутнічаў на вайсковым параде ў Менску 9 траўня. У адказ на крытыку з боку МЗС сваёй краіны Мігаш падаў у адстаўку, якая была прынятая. У замежнапалітычным ведамстве палічылі, што ён парушыў прынцыпы камунікацыі са штаб-кватэрай.

Пазьней Мігаш патлумачыў, што ягоны ўдзел у парадзе быў прынцыповай пазыцыяй: «Я сын партызана і антыфашыста».

Аляксандар Лукашэнка падтрымаў Мігаша, назваўшы адстаўку «міжнародным скандалам».

Ёзэф Мігаш працягвае выконваць абавязкі амбасадара, пакуль кіраўніцтва Славаччыны ня знойдзе яму замену.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG