Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі арыштавалі намесьніцу міністра навукі і начальніка з «Россотрудничества»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Цьвярскі раённы суд Масквы арыштаваў на два месяцы намесьніцу міністра навукі і вышэйшай адукацыі Расеі Марыну Лукашэвіч, раней затрыманую па абвінавачваньні ў махлярстве ў асабліва буйным памеры. Пад вартай яна прабудзе мінімум да 16 жніўня. Адвакаты Лукашэвіч прасілі суд адпусьціць яе пад заклад 3 мільёны расейскіх рублёў (каля 42 тысяч даляраў).

Акрамя таго, у панядзелак Цьвярскі суд на той жа тэрмін арыштаваў начальніка ўпраўленьня рэалізацыі праграм у сфэры навукі і адукацыі «Россотрудничества» Міхаіла Папова. Яму прад’яўлена той жа абвінавачваньне, што і Лукашэвіч. Абаіх абвінавачваюць у крадзяжы у міністэрства навукі 40 мільёнаў расейскіх рублёў (каля 557 тысяч даляраў).

«Россотрудничество» — расейскае фэдэральнае агенцтва ў справах СНД, суайчыньнікаў, якія жывуць за мяжой, і міжнароднага гуманітарнага супрацоўніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG