Аляксандр Лукашэнка прапанаваў фінансаваць буйныя праекты ў Беларусі кіраўніку расейскага «Сбербанка» Герману Грэфу. Ён прыляцеў у Беларусь увечары 3 ліпеня на адкрыцьцё фантана, пабудаванага за грошы «Сбербанку» у цэнтры Менску, паведамляе прэс-служба прэзыдэнта.
Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі ёсьць «расейскія банкі, якія працуюць сумленна і прыстойна».
«Мы хочам, як у савецкія часы, скласьці сьпіс інавацыйных аб’ектаў, якія мы павінны ўвесьці ў новай пяцігодцы. І абавязкова дамовіцца аб фінансаваньні, каб яны не пераўтварыліся ў даўгабуды. Я б хацеў з вамі абмеркаваць шэраг гэтых праектаў. Калі „Сбербанк“ гатовы ўдзельнічаць у гэтай вялікай справе, я буду толькі рады вітаць вас у фінансаваньні вялікіх аб’ёмаў нашай эканомікі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Разам з расейскім банкірам Лукашэнка адкрыў мультымэдыйны сьвятломузычны фантан на ўзьбярэжнай Сьвіслачы каля парка Янкі Купалы.
Лукашэнка прапанаваў кіраўніку расейскага «Сбербанка» фінансаваць праекты ў Беларусі «як у савецкія часы»
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1