Радыё Свабода Францыя і Злучаныя Штаты падрыхтавалі праект рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН, якая заклікае да неадкладнага спыненьня агню ў зоне блізкаўсходняга канфлікту. Лібан і іншыя арабскія краіны крытыкуюць прапанаваны праект. Прадстаўнік Лібану пры ААН Нахад Махмуд заявіў учора.
Любоў Лунёва, Менск Пакараныя актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства” пакуль знаходзяцца ў камэрах сьледчых ізалятараў. Нагадаем: 4 жніўня Міколу Астрэйку, Цімафея Дранчука, Эніру Браніцкую й Аляксандра Шалайку суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў пазбаўленьнем волі тэрмінам ад 6 месяцаў да двух гадоў за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Іх арыштавалі 21 лютага. Міжнародная супольнасьць разглядае справу актывістаў “Партнэрства” як палітычна матываваную. Дзярждэпартамэнт ЗША папярэдзіў афіцыйныя ўлады пра магчымыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў.
Юры Дракахруст, Прага Ва Ўкраіне сфармаваны новы ўрад. Паводле Канстытуцыі Ўкраіны, прэзыдэнт прызначае міністраў замежных справаў і абароны. Гэтыя пасады і ў новым урадзе захавалі Барыс Тарасюк і Анатоль Грыцэнка. Ці будзе мяняцца зьнешняя палітыка Ўкраіны? Як заходнія краіны будуць успрымаць прэм’ера Януковіча? На гэтыя пытаньні нашаму радыё адказаў кіраўнік украінскага МЗС Барыс Тарасюк.
Радыё Свабода Беларускае тэлебачаньне абвінаваціла Камітэт у абарону рэпрэсаваных “Салідарнасьць” у несправядлівым разьмеркаваньні дапамогі й карупцыі. У нядзельнай тэлепраграме “Ў цэнтры ўвагі” сьцьвярджалася, што стыпэндыі ў беларускіх студэнтаў, якія з палітычных прычынаў выехалі вучыцца за мяжу, малыя, умовы пражываньня дрэнныя, што паехалі туды дзеці апазыцыянэраў, а ня ўдзельнікі намётавага гарадку. Старшыня камітэту Іна Кулей зьняпраўдзіла гэтыя абвінавачаньні й заявіла: падтрымка рэпрэсаваным будзе пашырацца.
Радыё Свабода Вінцук Вячорка дадаткова адказаў на пытаньні наведнікаў нашага сайта, якія былі зададзеныя яму падчас онлайн-канфэрэнцыі 13 чэрвеня і на якія ён не пасьпеў адказаць з-за іхнай вялікай колькасьці ды недахопу часу. Тэкст папярэдніх адказаў чытайце на Поўны тэкст онлайн-канфэрэнцыі зь Вінцуком Вячоркам --> http://archive.svaboda.org/forum/forum.aspx?ForumID=39&y=2006 .
Любоў Лунёва, Менск Грамадзянка Расеі Кацярына Вінаградава і беларус Віктар Сімановіч выйшлі на волю пасьля адбыцьця 10 сутак арышту. Іх і яшчэ аднаго грамадзяніна Расеі Мікалая Збарашэнку пакаралі за пікет ля расейскай амбасады. 21 ліпеня двое расейцаў і адзін грамадзянін Беларусі спрабавалі разгарнуць расьцяжку: “Расея без Пуціна, Беларусь без Лукашэнкі”.
Алесь Дашчынскі, Менск Беларускі ўрад сваёй пастановай зацьвердзіў інструкцыю пра парадак захаваньня і праверак дэклярацый аб прыбытках і маёмасьці дзяржаўных чыноўнікаў. Паводле гэтай інструкцыі інфармацыя аб прыбытках дзяржслужбоўцаў з’яўляецца службовай таямніцай і не падлягае апублікаваньню.
Любоў Лунёва, Менск Сваякі пакараных актывістаў незарэгістранай арганізацыі “Партнэрства” лічаць, што трэба дабівацца іхнага апраўданьня ў міжнародных структурах. Нагадаем Міколу Астрэйку, Эніру Браніцкую, Цімафея Дранчука і Аляксандра Шалайку пакаралі пазбаўленьнем волі ад 6 месяцаў да двух гадоў за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, створаную з мэтай назіраньня за выбарамі. Ад 21 лютага актывістаў трымалі пад вартай. Суд ад 28 ліпеня па 4 жніўня праходзіў за зачыненымі дзьвярыма. Амбасадары краінаў Эўразьвязу і ЗША назіралі за справай актывістаў “Партнэрства”. Яны выступілі з крытыкай у бок беларускіх уладаў і назвалі прысуд палітычна матываваным. Дзярждэпартамэнт ЗША папярэдзіў афіцыйныя ўлады пра магчымае ўвядзеньне далейшых санкцый супраць беларускага чынавенцтва.
Радыё Свабода Міжнародныя і беларускія падзеі ў фатаздымках карэспандэнтаў "Свабоды".
Радыё Свабода, Менск Два гады пазбаўленьня волі Міколу Астрэйку, год – Цімафею Дранчуку, паўгоду адміністрацыйнага арышту Эніры Браніцкай і Аляксандру Шалайку. Такі вырак вынес суд Цэнтральнага раёну Менску актывістам незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства”, якіх ад 21 лютага трымаюць пад вартай.
Радыё Свабода
Вячаслаў Ракіцкі, Менск Суд над сябрамі незарэгістраванай грамадзянскай ініцыятывы “Партнэрства”, беларуска-латыскі дыпляматычны скандал, парушэньні правоў чалавека знаходзіліся ў цэнтры ўвагі замежных палітыкаў, праваабаронцаў, прэсы.
Радыё Свабода ЗША рэзка крытыкуюць судовае пакараньне чацьвярых актывістаў арганізацыі “Партнэрства” і папярэджваюць афіцыйны Менск пра магчымае ўвядзеньне далейшых санкцыў супраць беларускага чынавенства. Пра гэта заявіў у Вашынгтоне ў суботу раніцай паводле менскага часу прэсавы сакратар амэрыкансканскага Дзярждэпартамэнту Шон Маккормак.
Юры Сьвірко, Кіеў Сёньня пасьля некалькіх месяцаў працяглага крызісу Украіна атрымала новага прэм’ер-міністра. Вярхоўная Рада прагаласавала за Віктара Януковіча.
Радыё Свабода Як паведаміла сёньня прэсавая служба МЗС Латвіі, за пэрыяд ад 21 чэрвеня, калі Латвія зрабіла бесплатнымі ўязныя візы ў Латвію для грамадзянаў Беларусі, да 3 жніўня грамадзянам Беларусі была аформлена 5 131 віза. 41 чалавеку было адмоўлена ў атрыманьні візы, што складае 0,8 працэнта ад агульнай колькасьці пададзеных дакумэнтаў.
Радыё Свабода Эўракамісар у пытаньнях замежных сувязяў і палітыкі суседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр заявіла, што шакаваная паведамленьнямі пра пакараньне турэмным зьняволеньнем чацьвярых актывістаў арганізацыі “Партнэрства”.
Радыё Свабода Паслы Нямеччыны, ЗША і прадстаўнікі АБСЭ занепакоеныя прысудам актывістам “Партнэрства”. Выканаўца абавязкаў пасла ЗША Джонатан Мур заявіў:
Радыё Свабода Мацін Гэкер знаходзіўся ў судовай залі, калі судзьдзя абвяшчаў прысуд актывістам “Партнэрства”. Ён заявіў Радыё Свабода:
Радыё Свабода Генэральны сакратар Рады Эўрапейскага Зьвязу, кіраўнік замежнай палітыкі і палітыкі бясьпекі Эўразьвязу Хавіер Саляна на просьбу нашага радыё пракамэнтаваў вынясеньне прысуду актывістам незарэгістраванай ініцыятывы “Партнэрства”.
Радыё Свабода Дзейны старшыня АБСЭ, міністар замежных справаў Бэльгіі Карэл дэ Гухт выказаў глыбокую занепакоенасьць у сувязі з прысудам, вынесеным у Менску актывістам незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства”.
Радыё Свабода Аляксандар Лукашэнка прызначыў сёньня Васіля Даўгалёва надзвычайным і паўнамоцным паслом Беларусі ў Расейскай Фэдэрацыі.
Радыё Свабода, Менск Прысуд актывістам “Партнэрства” камэнтуе лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка.
Радыё Свабода, Менск Палітоляг і актывіст сацыял-дэмакратычнага руху Аляксей Кароль расцэньвае прысуд актывістам “Партнэрства” як вельмі суровы й несувымерны.
Радыё Свабода Гаворыць сябра дэлегацыі Эўрапейскага парлямэнту ў справах Беларусі, прафэсар Барбара Кудрыцка:
Радыё Свабода, Менск Лідэр ПКБ Сяргей Калякін пра прысуд актывістам “Партнэрства”: “Гэтыя людзі ўвогуле нічога не зрабілі”
Радыё Свабода, Менск Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава, камэнтуючы рашэньне суду, выказала спачуваньне Аляксандру Шалайку, Эніры Браніцкай і Цімоху Дранчуку. Што да Міколы Астрэйкі, то яму дэпутатка не спачувае.
Радыё Свабода, Менск Жонка былога кандыдата на прэзыдэнта, зьняволенага на пяць з паловай гадоў пазбаўленьня волі Аляксандра Казуліна Ірына на знак падтрымкі з актывістамі “Партнэрства” й іхнымі сваякамі ўвесь гэты тыдзень прыходзіла да суду. Сёньня, адразу па вынясеньні выраку, яна пракамэнтавала яго для Радыё Свабода.
Радыё Свабода, Менск Лявон Баршчэўскі, намесьнік дырэктара Беларускага ліцэю, дзе вучыліся актывісты “Партнэрства” Мікола Астрэйка й Цімох Дранчук, сёньня прысутнічаў на вынясеньні прысуду.
Радыё Свабода Прысуд у справе "Партнэрства" камэнтуе старшыня падкамісіі ПАРЭ ў справах Беларусі спадар Андрэс Гэркель.
Ганна Соўсь, Менск Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька прысутнічаў на вынясеньні прысуду актывістам “Партнэрства”. Палітык назваў рашэньне суду прадказальным.
Радыё Свабода З камэнтарамі да сытуацыі вакол другога сакратара пасольства Латвіі ў Менску Рэйма Шмітса выступіла пасол Латвіі ў Беларусі Майра Мора.
Радыё Свабода Рэакцыя віцэ-сьпікера Сэйму Польшчы Браніслава Камароўскага на прысуд актывістам "Партнэрства".
Любоў Лунёва, Менск Амбасадар Нямеччыны Марцін Гэкер, які сачыў за справай актывістаў "Партнэрства", заявіў Радыё Свабода, што гэтая сытуацыя – ненармальная. Ён запэўніў, што ўрады краінаў Эўразьвязу, і ў прыватнасьці Нямеччыны, зробяць адпаведныя высновы і захады.
Любоў Лунёва, Менск Міколу Астрэйку судзьдзя пакараў пазбаўленьнем волі на 2 гады, Цімафея Дранчука – на год. Яны будуць адбываць пакараньне ў калёніі агульнага рэжыму. Аляксандра Шалайку і Эніру Браніцкую судзьдзя Леанід Ясіновіч пакараў арыштам на 6 месяцаў. Улічваючы, што яны ўжо адседзелі амаль увесь тэрмін, 21 жніўня яны выйдуць на волю.
Радыё Свабода Цяперашняе фінскае кіраўніцтва Эўразьвязу выказала незадаволенасьць захадамі афіцыйнага Менску ў дачыненьні да латвійскага дыплямата.
Радыё Свабода Сёньня выканаўца абавязкаў амбасадара ЗША Джонатан Мур заявіў Радыё Свабода:
Любоў Лунёва, Менск А 15-й гадзіне судзьдзя Леанід Ясіновіч абвесьціць прысуд у крымінальнай справе над актывістамі незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства”. Эніру Браніцкую, Міколу Астрэйку, Аляксандра Шалайку й Цімафея Дранчука абвінавачваюць у кіраваньні арганізацыяй, якая парушае правы й інтарэсы грамадзянаў. За гэта могуць пакараць арыштам, альбо пазбаўленьнем волі на тэрмін ад аднаго да трох гадоў.
Радыё Свабода Моладзь БНФ, напрыклад, пачала падрыхтоўку да свайго заплянаванага на верасень з’езду. На рэгіянальных сходах пачалося вылучэньне дэлегатаў. Першая такая сустрэча адбылася на Лідчыне, а сёньня яна пройдзе ў Клецку.
Радыё Свабода Ва Ўкраіне падпісаны "Ўнівэрсал нацыянальнай еднасьці". Асноўныя пункты непаразуменьня прэзыдэнта Віктара Юшчанкі і кіраўніка "Партыі рэгіёнаў" Віктара Януковіча, былога кандыдата на прэзыдэнта Ўкраіны, якога падтрымлівала Расея – былі: ўступленьне ўкраіны ў НАТО, наданьне расейскай мовы статусу дзяржаўнай, прынцып фэдэралізму ва Ўкраіне.
Юры Дракахруст, Прага Чаму прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка нарэшце згадзіўся падаць у Вярхоўную Раду кандыдатуру Віктара Януковіча, а не распусьціў парлямэнт? Якое значэньне ўнівэрсалу, які Юшчанка пераканаў падпісаць лідэраў палітычных сілаў? Якія варыянты далейшага разьвіцьця падзеяў? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць у Экспэртызе Свабоды галоўны рэдактар кіеўскага часопісу “Палітычная думка” Ўладзімер Палохала і аналітык радыё Свабода Ян Максімюк.
Паводле БелаПАН “Урад Швэцыі прадоўжыць ажыцьцяўляць сваю актыўную лінію, як у рамках Эўрапейскага Зьвязу, так і ў двухбаковым парадку, мэта якой – дэмакратычныя перамены ў Беларусі", – пра гэта гаворыцца ў лісьце прэм''ер-міністра Швэцыі Ёрана Пэрсана, адпраўленым лідэру аб''яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандру Мілінкевічу.
Уладзімер Глод, Менск Новая перадача сэрыі “Экспэртыза “Свабоды. Удзельнікі: палітолягі, кандыдаты навук Уладзімер Падгол і Андрэй Фёдараў.
Радыё Свабода Падзеі ва Ўкраіне актыўна камэнтуе заходняя прэса.
Любоў Лунёва, Менск Учора на працэсе над актывістамі незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства” выступілі адвакаты. Падсудныя Эніра Браніцкая, Цімафей Дранчук й Аляксандар Шалайка мелі “апошняе слова”. У сваіх прамовах яны выказалі стаўленьне да абвінавачаньня. Нагадаем: актывістаў “Партнэрства” арыштавалі 21 лютага й абвінавацілі ў кіраваньні арганізацыяй, якая парушае правы й інтарэсы грамадзянаў. З 28 ліпеня над імі працягваецца суд за зачыненымі дзьвярыма.
Юры Сьвірко, Кіеў Плянаванае на сёньня зацьверджаньне прэм''ер-міністрам Украіны Віктара Януковіча не адбылося – Вярхоўная Рада перанесла яго на заўтра. Таксама заўтра адбудзецца прысяга сяброў Канстытуцыйнага суду Ўкраіны, чыя дзейнасьць спаралізаваная зь мінулага году з прычыны шматлікіх вакансіяў. Галоўнай падзеяй сёньняшняга дня ва Ўкраіне стала падпісаньне Унівэрсала нацыянальнай еднасьці. Праўда, паставіць подпіс пад ім адмовілася Юлія Цімашэнка, якая перайшла ў апазыцыю.
Радыё Свабода, Віцебск Сёньня намесьнік старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму Міхаіл Юхімук наведаў кватэру галадоўніцы Любові Разановіч. Прыйшлі на гэтую сустрэчу й іншыя ўдзельнікі масавай галадоўкі. У выніку гутаркі з чыноўнікам Любоў Разановіч заявіла, што ад сёньня адмаўляецца ад мэдычнай дапамогі.
Ганна Соўсь, Менск Дыпляматычны скандал паміж Латвіяй і Беларусьсю для Радыё Свабода пракамэнтаваў экс-амбасадар Беларусі ў Латвіі Міхаіл Марыніч. Ён лічыць, што менавіта беларускія ўлады нясуць адказнасьць за гэты канфлікт.
Ганна Соўсь, Менск Сёньня міністар замежных спраў Латвіі Артыс Пабрыкс адклікаў зь Беларусі амбасадарку Майру Мору. Як паведамляецца, – для кансультацый. Учора першы сакратар амбасады Беларусі ў Латвіі быў аб’яўлены пэрсонай нон грата. Гэткія захады сталі працягам дыпляматычнага скандалу між Беларусьсю й Латвіяй, зьвязанага зь ператрусам у кватэры другога сакратара амбасады Латвіі ў Менску, якога беларускія ўлады абвінавацілі ў распаўсюдзе порнапрадукцыі.
Альгерд Невяроўскі, Менск Ці непакоіць жыхароў Беларусі цяперашні блізкаўсходні канфлікт і якім чынам яго можна вырашыць? Апытаньне на вуліцах Менску
Загрузіць яшчэ