Новая інструкцыя ўраду прынята пасьля зьменаў у заканадаўстве. Нагадаем, у траўні кіраўнік краіны падпісаў закон, паводле якога чыноўнікі павінны штогод дэкляраваць прыбыткі і маёмасьць – свае і блізкіх сваякоў. Новыя меры мусяць спрыяць барацьбе з карупцыяй. І вось урадавая інструкцыя ўстанавіла парадак праверкі і захаваньня дэклярацый. Прымаць іх будзе не падаткавая інспэкцыя, а начальнік чыноўніка. Паводле ўрадавай інструкцыі, дэклярацыі чыноўнікаў, а таксама іншыя дакумэнты павінны захоўвацца ў іх асабістых справах, а інфармацыя аб прыбытках з’яўляецца службовай таямніцай і не падлягае разгалошваньню.
У апараце ўраду нам сказалі, што інструкцыю рыхтавала міністэрства ў падатках і зборах. Прадстаўніца гэтага міністэрства сказала:
(Прадстаўніца: ) “А вы хочаце, каб мы дэклярацыі дзяржслужбоўцаў вывешвалі на слупе, на плошчы? Чаму яго маёмасьць і яго прыбыткі павінны быць даступныя ўсяму насельніцтву? Калі я дзяржслужачы, у мяне што, ня можа быць асабістага жыцьця? У мяне ёсьць дастаткова кантралёраў, маіх кіраўнікоў і кантралюючых органаў, якія будуць мяне кантраляваць”.
А вось прыбыткі і маёмасьць асобаў, якія, напрыклад, абіраюцца ў дэпутаты становяцца даступнымі грамадзкасьці. Гэта публікуецца ў прэсе. Дэпутат Сяргей Гайдукевіч вельмі абураны тым, што урад сваёй інструкцыяй засакрэціў прыбыткі і маёмасьць чыноўнікаў.
(Гайдукевіч: ) “Усе дадзеныя, любога дзржслужачага павінны быць вядомы любому грамадзяніну. Нават у інтэрнэце можна разьмяшчаць. Меней карупцыя будзе. А што можна хаваць? Дзяржслужачы, акрамя заробку, нічога ня мае права мець. Што хаваць? Не магу зразумець”.
Паводле праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, публічнасьць адна з галоўных рэчаў у змаганьні з карупцыяй.
(Стэфановіч: ) “З іншага боку, улада вельмі часта злоўжывае адносна апанэнтаў рэжыму – шматлікія, беспадстаўныя патрабаваньні дэкляраваньня прыбыткаў. Альбо дэманстрацыя па тэлебачаньні, па БТ, як яны паказвалі дом Тацяны Процькі і казалі, вось тут яна жыве, вось яе машына і гэтак далей. Хаця гэта таксама ўмяшаньне ў асабістае жыцьцё. А тут вось іншая сытуацыя з гэтымі чыноўнікамі. Значыць, калі гэта таямніца, то журналісты ня змогуць узяць гэту інфармацыю. Калі гэта інфармацыя засакрэчаная, пра яе ведае толькі вышэйшае начальства. Дзе гарантыя, што гэта ня будзе проста “кругавой парукай” і што яны ня будуць, як у народзе кажуць, дзяліцца між сабой. І гэта інфармацыя ня будзе выплываць. І што гэта за змаганьне з карупцыяй?”