(Кар.: ) "Ва ўрадавай кааліцыі ёсьць людзі якія былі ідэалягічнымі праціўнікамі, нават ворагамі. Як Вы можаце верыць у шырокую кааліцыю?"
(Тарасюк: ) "Важна, што абодва бакі прыйшлі да высновы, што настаў час яднаньня. Выбары 2004 году фактычна падзялілі Ўкраіну. Выбары 2006 году фактычна замацавалі гэты падзел. У такім падзелу Ўкраіна не магла разьвівацца. І ў гэтым прэзыдэнт бачыў галоўную праблему. Мы ня можам сказаць, што прыняцьцем унівэрсалу Ўкраіна аднавіла еднасьць. Але тое, што гэта важны крок – ні ў каго няма сумневу".
(Кар.: ) "Шэраг кіраўнікоў цяперашняга ўраду – спадары Азараў, Клюеў, Табачнік – гэта людзі ўчорашняга дня, людзі прэзыдэнта Кучмы. Як Вы будзеце з такім урадам працаваць?"
(Тарасюк: ) "Зараз з новай Канстытуцыяй, якая мяняе палітычную сыстэму ва Ўкраіне, фармаваньне кааліцыйнага ўраду з двух супрацьлеглых палітычных сілаў – гэта нармальная зьява. Украіна тут не вынаходзіць ровар, такая практыка існавала і існуе ў Эўропе. 16 гадоў у Аўстрыі існаваў урад антаганістычных сілаў – сацыял-дэмакратаў і Народнай партыі. Зараз у Нямеччыне таксама ўрад адвечных супернікаў – сацыял-дэмакратаў і хрысьціянскіх дэмакратаў".
(Кар.: ) "Партыя Рэгіёнаў дэкляравала зусім іншыя прыярытэты зьнешняй палітыкі, чым прэзыдэнт Юшчанка. Ці адбудуцца зьмены зьнешняй палітыкі ў сувязі з прыходам новага ўраду?"
(Тарасюк: ) "Сфэра зьнешняй палітыкі як была да зьмены Канстытуцыі, так і засталася ў сфэры прэзыдэнта. Артыкул 106 Канстытуцыі сьцьвярджае, што прэзыдэнт ажыцьцяўляе кіраўніцтва зьнешняй палітыкай. Гэта ён робіць праз МЗС. Прэзыдэнт рэалізаваў свае паўнамоцтвы, вылучыўшы кандыдатуры міністраў замежных справаў і абароны".
(Кар.: ) "Віктар Януковіч ужо заявіў, што першыя яго замежныя візыты на пасадзе кіраўніка ўраду будуць у Брусэль, Маскву і Вашынгтон. Ён падкрэсьліў, што парадак будзе вызначаны пазьней. А які парадак яму параіце Вы, як кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства?"
(Тарасюк: ) "Першым мае быць візыт у Маскву, шмат праблем назапасілася, гэта праблема энэрганосьбітаў, гандлёвыя праблемы. Расея напачатку году наклала забарону на імпарт украінскіх прадуктаў харчаваньня. Я лічу, што першы візыт павінен быць у Маскву, каб аднавіць дыялёг і пачаць вырашаць праблемы".
(Кар.: ) "Унівэрсал дэкляруе імкненьне Ўкраіны да эўраінтэграцыі, да ўступленьня ў НАТА і Эўразьвяз, але таксама і да адзінай эканамічнай прасторы з Беларусьсю, Казахстанам і Расеяй? Ці сумяшчальныя гэтыя зьнешнепалітычныя накірункі?"
(Тарасюк: ) "Яны сумяшчальныя. Калі прачытаць зьнешнепалітычную частку ўнівэрсалу, што тычыцца адзінай эканамічнай прасторы, ва ўнівэрсале падкрэсьлена, што мы будзем працягваць разьвіваць супрацоўніцтва ў межах прасторы на прынцыпах рознаўзроўневай і рознахуткаснай інтэграцыі, на прынцыпах Усясьветнай гандлёвай арганізацыі. Сказана, што найперш будзе створаная зона свабоднага гандлю. Такой была і засталася лінія прэзыдэнта, і ўдзельнікі кааліцыі зь ёй пагадзіліся. Удзел Украіны ў зоне свабоднага гандлю ў межах адзінай эканамічнай прасторы не перашкаджае нашаму курсу на інтэграцыю ў Эўразьвяз".
(Кар.: ) "Нядаўна былы прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі сказаў, што цяжка будзе тлумачыць Эўропе, як чалавек, які фальсыфікаваў выбары, апынулася на чале ўкраінскага ўраду. А як гэта будзеце тлумачыць Эўропе Вы, як кіраўнік МЗС?"
(Тарасюк: ) "Я думаю, што абодва – і прэзыдэнт, і прэм''ер – пагадзіліся перагарнуць старонку мінулага, распачаць адносіны з новага аркушу. Я думаю, што і вонкавы сьвет такім жа чынам будзе ўспрымаць і новага прэм’ера і новы ўрад Украіны. У рэшце рэшт будуць судзіць не па заявах і дэклярацыях, а па канкрэтных справах".