Cёньня ў Рызе адбылася сустрэча міністра замежных спраў Латвіі Артыса Пабрыкса й амбасадаркі ў Беларусі Майры Моры. Яе адклікалі зь Беларусі для абмеркаваньня сытуацыі, што склалася між дзьвюма суседнімі краінамі. Тлумачыць намесьнік Дзяржсакратара МЗС Латвіі Эдгар Скуя.
(Скуя: ) “Гэтае рашэньне было выклікана становішчам, якое склалася ў стасунках паміж Латвіяй і Беларусьсю. І ў такіх варунках вельмі важна выслухаць меркаваньне нашага амбасадара. Мы, канечне, як мага хутчэй хочам выйсьці з гэтай сытуацыі, але гэта ў большай ступені залежыць ад рашэньня ўладаў Беларусі”.
Намесьнік Дзяржсакратара латвійскага МЗС паведаміў Свабодзе, што дагэтуль не атрыманы тлумачэньні ад беларускіх уладаў датычна ператрусу ў кватэры другога сакратара амбасады Латвіі ў Менску, якога беларускія ўлады абвінавацілі ў распаўсюдзе порнапрадукцыі. 2 жніўня міністар замежных спраў Латвіі Артыс Пабрыкс заявіў, што лічыць немагчымай заплянаваную на 9 жніўня сустрэчу з новым беларускім амбасадарам у Рызе Аляксандрам Герасіменкам, пакуль беларускі бок ня дасьць афіцыйных тлумачэньняў інцыдэнту.
2 жніўня быў аб’яўлены пэрсонай нон грата першы сакратар амбасады Беларусі ў Латвіі Дзьмітры Краюшкін – у сувязі з тым, як вынікае з паведамленьняў прэсавай службы латвійскага МЗС, што ён учыніў дзеяньні, не сумяшчальныя са статусам дыплямата. Дыплямату было загадана пакінуць тэрыторыю краіны цягам сутак.
Паводле прадстаўніка МЗС Беларусі Андрэя Папова, беларускаму боку было паведамлена пра такое рашэньне. Што да захадаў у адказ…
(Папоў: ) “Пакуль дадзеная сытуацыя разглядаецца ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі”.
Дыпляматычны скандал атрымаў шырокі розгалас у Латвіі. Дэпутат Сэйму сябра камісіі ў міжнародных справах Аляксандар Кірштэйнц лічыць інцыдэнт з латвійскім дыпляматам правакацыяй з боку беларускіх уладаў, аднак гаворыць і пра патрэбу супрацоўніцтва паміж краінамі.
(Кірштэйнц: ) “Мы – суседзі. Па-другое, даволі шмат беларусаў жыве ў Латвіі. Я думаю, што эканамічныя інтарэсы ў нас даволі важкія. Натуральна, Латвія заўсёды будзе абараняць правы чалавека. І, натуральна, не падтрымлівае палітычнага ладу Лукашэнкі. Але важныя ня столькі эканамічныя пытаньні, колькі пытаньні аховы навакольнага асяродзьдзя на Даўгаве (Заходняй Дзьвіне) праз фонды Эўразьвязу. Мы ўсё роўна павінны супрацоўнічаць”.