Алег Грузьдзіловіч, Менск Вярхоўны суд Беларусі зьліквідаваў грамадзкае аб’яднаньне “Беларускія фабрыкі думкі”. У пачатку году Вярхоўны суд на прапанову Міністэрства юстыцыі прыпыніў дзейнасьць арганізацыі часова, а ў жніўні гэтае рашэньне стала канчатковым. Паводле былога кіраўніка “Беларускіх фабрык думак” вядомага сацыёляга Алега Манаева, на судовае паседжаньне, якое вырашала лёс арганізацыі, яго нават не запрасілі.