Сяргей Астраўцоў, Гародня У Кастрычніцкім раённым судзе Горадні закончыўся разгляд адміністрацыйнай справы двух актывістаў не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў. Іх абвінавачвалі ў тым, што яны перашкаджалі працаваць здымачнай групе абласнога тэлебачаньня, якая рабіла сюжэт пра ўшанаваньне памяці польскіх жаўнераў на вайсковых могілках. Гэта — артыкул 156 адміністрацыйнага кодэксу, што датычыць дробнага хуліганства. Андрэя Пачобута пакаралі арыштам, а адносна Мечыслава Яскевіча справа спынена.