(Спадар: ) “Непакоіць. Церпяць бязьвінныя людзі, дзеці. Трэба ўводзіць міратворчыя сілы й прымусіць Ізраіль спыніць агрэсію”.
(Спадарыня: ) “Вельмі непакоіць. Відаць, трэба сесьці за стол перамоў. Пакуль гэта не дае вынікаў, але, напэўна, вырашаць трэба так”.
(Спадар: ) “Непакоіць. Калі там такое, то й тут можа быць. Мы там у нейкай ступені маем сваю прысутнасьць. Свае інтарэсы, свае патрэбы. Таму, натуральна, непакоіць. Самае лепшае выйсьце – мірнае”.
(Спадар: ) “Гэта ўжо даўні канфлікт, цягнецца шмат гадоў. І для мяне нічога новага й дзіўнага няма. Ёсьць канфлікты, якія – ня трэба мець ілюзіяў – цяжкавырашальныя, ці зусім невырашальныя. Гэта якраз такі канфлікт”.
(Спадар: ) “Непакоіць. Усе канфлікты неспакойныя. Бо ўзьнікаюць новыя ачагі й т.д. Трэба сесьці за стол перамоў і трохі стрымаць свае амбіцыі”.
(Карэспандэнт: ) “Ці непакоіць вас канфлікт на Блізкім Усходзе й якім чынам яго можна вырашыць?”
(Хлопец: ) “Якім чынам вырашыць, я ня ведаю, але вельмі непакоіць. Мне цікава, што адбываецца ў сьвеце. Тым больш, у такіх месцах, як Блізкі Ўсход, дзе сутыкаюцца такія рэлігіі, як мусульманства й хрысьціянства. Усе буйныя войны пачыналіся на рэлігійнай глебе. Таму да такіх падзеяў немагчыма адносіцца абыякава”.
(Спадарыня: ) “Любога чалавека непакоіць, калі нешта не ў парадку. І трэба ўсё вырашаць”.
(Хлопец: ) “Вельмі непакоіць. Бо гэта мая радзіма: я – габрэй. Лічу, што гэта павінна ўсіх тычыцца, як так бамбяць габрэяў. Гэта нашая краіна, і так не павінна быць! Габрэі мусяць дамовіцца з арабамі. Гэта не нармальна, калі гінуць салдаты, маладыя хлопцы, якія маюць яшчэ стварыць сваю сям’ю. Гэта ненармальна”.
(Спадар: ) “Пэўна ж, непакоіць. У мяне ў Ізраілі сябры. І ўвогуле, калі забіваюць людзей, гэта страшна. А як вырашыць, я ня ведаю – я ж ня там”.
(Дзяўчына: ) “Я стаўлюся да гэтага вельмі дрэнна. Мне здаецца, што мірныя людзі ў гэтым не вінаватыя. А больш за ўсіх яны церпяць”.