Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“New York Times”: “Аранжавая рэвалюцыя траціць частку ідэалізму”


Радыё Свабода Падзеі ва Ўкраіне актыўна камэнтуе заходняя прэса.

Газэта “New York Times” зьвяртае ўвагу на згасаньне ідэі аранжавай рэвалюцыі. “Аранжавая рэвалюцыя, якая зрабіла паварот у гісторыі Ўкраіны, траціць частку свайго ідэалізму”, – лічыць аглядальнік “New York Times”. “Два чалавекі, якія ў 2004-м здаваліся ўвасабленьнем выбару паміж векавой адданасьцю Расеі і стварэньнем незалежнай празаходняй краіны, цяпер шукаюць кампрамісу”, – піша амэрыканская газэта.

Пра цяжкі выбар Віктара Юшчанкі піша й брытанская “Times”. “Пагадзіцца працаваць з колішнім супернікам, якога падазраюць у прычыннасьці да атручэньня, ці прызначыць новыя выбары? Рызыкоўны крок мог прадоўжыць палітычны хаос у былой савецкай рэспубліцы. Аднак вынікам стала патэнцыйна нязручнае суседзтва зь Януковічам”, – зазначае “Times”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG