Любоў Лунёва, Менск Сёньня ў Беларусі і ў замежжы пройдзе штомесячная акцыя Салідарнасьці з сем’ямі зьніклых і палітвязьняў. Першая акцыя адбылася летась 16 верасьня. Арганізатары – Ірына Халіп, Мікіта Сасім і Ірына Красоўская – заклікаюць грамадзянаў выказаць сваю падтрымку палітвязьням, іх сем’ям і сваякам зьніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага. Акцыі штомесяц праводзіліся ў розных фарматах. Сёньня ў ЗША і шэрагу эўрапейскіх краінаў адбудуцца пікеты насупраць беларускай амбасады.