(Дракахруст: ) “Чаму прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка ўсё ж вырашыў падаць кандыдату Віктара Януковіча на прэм’ера? Учора днём здавалася, што роспуск парлямэнту практычна непазьбежны. І раптам ноччу прэзыдэнт выступіў з заявай, што ён падае ў Вярхоўную Раду кандыдатуру Януковіча? Спадар Палохала, чым Вы гэта тлумачыце?”
(Палохала: ) “Цяжка зразумець прычыны такога ўчынку прэзыдэнта, паколькі інакш, чым капітуляцыяй, такое рашэньне назваць цяжка. Асоба, якая падпісвае капітуляцыю, асабліва калі гэта прэзыдэнт, павінна мець для гэтага вельмі сур''ёзныя падставы. Такіх сур''ёзных прычынаў не было з пункту гледжаньня рацыянальнага паліталягічнага аналізу. Ён меў альтэрнатыўную магчымасьць – магчымасьць не ідэальную і не аптымальную, але нармальную і дэмакратычную – гэта роспуск парлямэнту і датэрміновыя выбары. Прычым гэтыя датэрміновыя выбары маглі быць праведзеныя ў адпаведнасьці з украінскім заканадаўствам літаральна праз 2 месяцы. Гэта ўсё азначае, што Віктар Юшчанка хутчэй за ўсё кіраваўся не нацыянальнымі інтарэсамі, не інтарэсамі грамадзянаў, якія падтрымлівалі яго на прэзыдэнцкіх выбарах, я ўжо не кажу пра ідэалы і каштоўнасьці Майдану, а інтарэсамі клянаў, карпарацыяў, вялікага бізнэсу, які захапіў украінскі парлямэнт”.
(Дракахруст: ) “Сп-р Максімюк, а як Вы тлумачыце і ацэньваеце рашэньне прэзыдэнта Ўкраіны?”
(Максімюк: ) “Я думаю, што прэзыдэнт Юшчанка крыху баяўся датэрміновых выбараў, бо сацыялягічныя апытаньні паказваюць, што, магчыма, сілы "аранжавай" рэвалюцыі і няшмат страцілі на карысьць Партыі Рэгіёнаў, але шмат бы страціла канкрэтна "Наша Ўкраіна". Магчыма, ён баяўся, што пасьля гэтых новых выбараў ягоны ўплыў на палітыку Ўкраіны быў бы значна меншы, чым цяпер. Я ня ўпэўнены, што Юшчанка быў усур''ёз настроены распускаць парлямэнт, мне ў гэтым бачыўся пэўны элемэнт блефу і шантажу Партыі Рэгіёнаў і Януковіча, каб тыя пагадзіліся на пэўныя саступкі. Якія гэта саступкі – я думаю, мы гэта ўбачым на наступным тыдні, калі парлямэнт паспрабуе сфармаваць новы ўрад.
Я не трактую гэтае рашэньне прэзыдэнта Юшчанкі, як капітуляцыю, я думаю, што ён у пэўным сэнсе нават пастараўся ў гэтай сытуацыі захаваць твар – выйсьці з гэтай сытуацыі, прапануючы ўнівэрсал нацыянальнага адзінства, які сёньня быў падпісаны. Фактычна гэты ўнівэрсал паўтарае асноўныя пункты яго прэзыдэнцкай праграмы. І ў прапагандысцкім пляне Юшчанка тут не прайграў”.
(Дракахруст: ) “Сп-р Палохала, Ян Максімюк ужо прыгадаў ўнівэрсал – дэклярацыю прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі. Юшчанка ставіў сваё рашэньне ў залежнасьць ад таго, будзе ці ня будзе прыняты гэты дакумэнт. Тое, што ён нібыта дамогся свайго – ці не азначае гэта, што ён, па-першае, захаваў твар, а па-другое, у пэўнай ступені абмежаваў апэтыты той каманды, якая ідзе да ўлады?”
(Палохала: ) “Я тут катэгарычна ня згодны. Кантактуючы з многімі дэпутатамі-прадстаўнікамі Партыі Рэгіёнаў, я бачыў, што яны толькі пасьміхаюцца, гаворачы пра ўнівэрсал. Унівэрсал ня мае ніякага юрыдычнага сэнсу, ён мае толькі дэкляратыўны палітычны характар. І Партыя Рэгіёнаў зусім не зьбіраецца прытрымлівацца гэтага ўнівэрсалу.
Усе ва Ўкраіне, а ня толькі палітыкі і экспэрты, разумеюць, што ўнівэрсал – гэта толькі шырма, толькі прыкрыцьцё зусім іншага разьвіцьця падзеяў. З 1 студзеня гэтага году Ўкраіна стала парлямэнцка-прэзыдэнцкай рэспублікай, і ўлада сёньня ў руках прэм’ер-міністра. Яшчэ ніхто ў гісторыі ня здолеў захаваць сваё аблічча шляхам падпісаньня капітуляцыі.
Юшчанка быў ня проста абраны прэзыдэнтам – ён стаў прэзыдэнтам дзякуючы "аранжавай" рэвалюцыі. "Аранжавая" рэвалюцыя была скіраваная супраць Кучмы, супраць Януковіча, супраць аўтарытарнага шляху разьвіцьця. І цяжка аб''яднаць аўтарытарызм і дэмакратыю, эўразійскі выбар і эўрапэйскі выбар. Таму Юшчанка практычна ўстаў на шлях здрады. Гэта думка многіх гісторыкаў і экспэртаў, якія не заангажаваныя ў палітыку. Згадваючы ўкраінскую гісторыю, можна назваць нямала такіх здраднікаў. Перадапошнім такім здраднікам быў Аляксандар Мароз, які быў спачатку ў "аранжавай" кааліцыі, а потым перайшоў на бок Партыі Рэгіёнаў і стаў сьпікэрам Вярхоўнай Рады. Але ўсё ж найбольшім здраднікам, здраднікам сваіх выбаршчыкаў, здраднікам нацыянальных надзеяў стане Віктар Юшчанка. У такіх умовах ён фактычна перастае быць легітымным прэзыдэнтам, ён страчвае рэсурсы падтрымкі. Гэта бясспрэчна палітычны суіцыд і палітычнае самазабойства”.
(Дракахруст: ) “Ян Максімюк, Вы ўжо казалі пра ўнівэрсал. Якая яго роля, ці можа ён усё ж захаваць твар прэзыдэнта і прадухіліць у пэўным сэнсе палітычны рэванш?”
(Максімюк: ) “Я ўжо сказаў , што ў пляне прапаганды Юшчанка захаваў твар на 100%. Я пагаджаюся з маім суразмоўцам, што гэта – не юрыдычны дакумэнт і, гледзячы на тое, што стала з рознымі юрыдычнымі дакумэнтамі ва Ўкраіне за апошнія год-два, якія падпісваліся, а празь некалькі месяцаў дэнансаваліся, то такі ж лёс можа напаткаць і іншы дакумэнт. Але я хачу зьвярнуць увагу на іншую справу. Калі б Юшчанка пагадзіўся распусьціць парлямэнт і абвясьціў новыя выбары, Украіна страціла б яшчэ шмат часу. Да выбараў трэба было б чакаць мінімум 2 месяца. Ніхто не застрахаваны ад таго, што ізноў не паўтарылася б гэтая сьпікэрыяда і прэм’ерыяда. Украіна магла б страціць яшчэ поўгады ці больш, пакуль у ёй пачаў бы функцыянаваць нармальны ўрад.
Ці будзе ўрад Януковіча аўтарытарным ці дэмакратычным – гэта іншая справа, але ўсе прызнаюць, што Януковіч – прагматык у эканоміцы, і ён можа быць эфэктыўны, як кіраўнік эканомікі. Я думаю, што галоўнае, чаго зараз патрабуе Ўкраіна – гэта добрага эканамічнага кіраваньня, каб паймаць у ветразі той вецер, які зараз добра дзьме для ўкраінскай эканомікі. Эканоміка на пад''ёме, і калі эканамічная сытуацыя паправіцца, значна больш людзей, чым зараз, будуць глядзець на свае пэрспэктывы аптымістычна. У рэшце рэшт можна сказаць, што падпісаньне гэтага ўнівэрсалу і рашэньне Юшчанкі не распускаць парлямэнт – гэта вельмі адважны крок. Гэта, як ён сказаў, спроба паяднаць левабярэжную Ўкраіну з правабярэжнай.
Дагэтуль ніхто так не рабіў, усё брала сіла з аднаго ці зь іншага берагу Дняпра. Гэта – адважны крок і адважная спроба глянуць на палітыку ў краіне не са "свайго" берагу, а з "сярэдзіны", паспрабаваць зрабіць нейкае яднаньне украінцаў і палітычных сілаў, якія суіснуюць у адной дзяржаве”.
(Дракахруст: ) “Ян, які Ваш прагноз, як будзе разьвівацца сытуацыя , якія крокі будзе рабіць новы ўрад і прэзыдэнт?”
(Максімюк: ) “Не сакрэт, што Юшчанка страціць шмат сваёй улады, мой прадмоўца ўжо сказаў, што з пачатку году дзейнічае палітычная рэформа, якая значна яго абмяжоўвае, і што шмат выканаўчай улады пераходзіць да прэм’ера. Але я б не сказаў, што Юшчанка застаецца зусім бяз ўлады. Калі параўнаць прэзыдэнтуру ва Ўкраіне і ў Польшчы – украінскі прэзыдэнт мае нашмат болей паўнамоцтваў, чым польскі. Праблема ня ў тым, што ў Юшчанкі зараз застанецца замала паўнамоцтваў, і яго Партыя Рэгіёнаў прыдушыць, а ў тым, што Юшчанка ня ўмее і ня стане карыстацца тымі паўнамоцтвамі, якія ў яго ёсьць. Ён палітычна чалавек маладасьведчаны, хаця зь яго абраньня прайшло паўтары гады. Ягоная праблема ня ў тым, што ў яго нехта забірае ўладу, а ў тым, што ён, маючы так шмат улады, ня зможа ёй карыстацца.
Я прадбачу, што суіснаваньне прэм’ера Януковіча і прэзыдэнта Юшчанкі ня будзе лёгкім. Мы будзем, магчыма, назіраць рэцыдывы таго, што было пры прэзыдэнце Кучме, калі тагачасны прэм’ер Юшчанка мусіў ваяваць зь непрыхільным яму парлямэнтам. Гэта можа паўтарыцца і цяпер”.
(Дракахруст: ) “Сп-р Палохала, а які Ваш прагноз? І дарэчы, ці магчымы той варыянт роспуску парлямэнту, які хацела ініцыяваць Юлія Цімашэнка – шляхам выхаду з парлямэнту вялікай колькасьці дэпутатаў?”
(Палохала: ) “Сапраўды, Блёк Юліі Цімашэнкі прапанаваў такі шлях разьвіцьця падзеяў. Калі б фракцыя "Наша Ўкраіна" падтрымала гэта – нават некалькі дэпутатаў ад "Нашай Украіны" было патрэбна для гэтага – гэта магло адбыцца. Дэпутаты ад блёку Юліі Цімашэнкі былі гатовыя скласьці свае дэпутацкія мандаты, і пры падтрымцы хаця б некалькіх чалавек з "Нашай Ўкраіны" датэрміновыя выбары сталі б непазьбежнымі, дастаткова было 150 чалавек.
Што тычыцца прагнозу, то Партыя Рэгіёнаў не зьмяніла сваю палітычную культуру, свой стыль кіраваньня. Ужо рэзалюцыя па бюджэту засьведчыла, што ізноў адкрываюцца свабодныя эканамічныя зоны, дзе асноўны ўплыў мае данецкі капітал. Гэта па сутнасьці "адмываньне" грошай і зьмяншэньне бюджэту.
Гэта ўжо было пры Кучму. Партыя Рэгіёнаў засьведчыла сваёй палітыкай у паўдзёных рэгіёнах ужо пасьля выбараў, калі ішлося пра расейскую мову, як другую дзяржаўную, што супярэчыць Канстытуцыі, што яна дзейнічае неканстытуцыйным шляхам. Тут можна прыгадаць і ініцыятыву "тэрыторыя, вольная ад НАТА". Гэта такая клянава-палітычная сіла агрэсыўна-аўтарытарнага характару. Гэтыя агрэсіўнасьць і аўтарытарызм сьведчаць, што мала што зьменіцца ў яе паводзінах пасьля таго, як прэм’ер-міністрам стане Віктар Януковіч. Гэта азначае палітычны рэванш Партыі Рэгіёнаў, палітычны рэванш Пуціна.
Наагул, калі казаць пра Партыю Рэгіёнаў і Данецкую вобласьць, то Данеччыну ва Ўкраіне часта параўноўваюць зь Беларусьсю, дзе такі ж узровень дэмакратыі і свабодаў.
Наўрад ці ў Партыі Рэгіёнаў атрымаецца зрабіць гэта па ўсёй Украіне. Я прадбачу жорсткую, хаця і цывілізаваную апазыцыю з боку Юліі Цімашэнкі. Рэйтынг яе сёньня дзесьці каля 30%, прыкладна кожны трэці ўкраінец падтрымлівае блёк Юліі Цімашэнкі. Я прадбачу аб''яднаньне сапраўдных дэмакратычных пазапарлямэнцкіх сілаў. Я думаю, што будзе шырокі супраціў так званай "антыкрызыснай кааліцыі" ці "кааліцыі нацыянальнага яднаньня" – гэта наагул цынізм і фарс так называць гэтую кааліцыю. Я думаю, што ва Ўкраіне будзе сурь''ёзная палітычная барацьба, але ўжо бязь Юшчанкі, які ўжо перастаў быць лідэрам украінскага народу і стаў на ганебны шлях здрады ўкраінскім нацыянальным інтарэсам”.