Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лявон Баршчэўскі: “Гэта ўзяцьцё закладнікаў”


Радыё Свабода, Менск Лявон Баршчэўскі, намесьнік дырэктара Беларускага ліцэю, дзе вучыліся актывісты “Партнэрства” Мікола Астрэйка й Цімох Дранчук, сёньня прысутнічаў на вынясеньні прысуду.

(Баршчэўскі: ) “Гэта – не прысуд. Я такое як суд увогуле не разглядаю. Гэта ўзяцьцё закладнікаў – як сыгнал грамадзтву, што любога можна ні за што пасадзіць. А мы, маўляў, возьмем закладнікаў – як тэрарысты, і будзем іх трымаць, колькі захочам. А потым, калі захочам, іх адпусьцім. Абсалютна пазапраўнае рашэньне. Нават калі арыентавацца на гэтыя недэмакратычныя нормы Крымінальнага кодэксу, зусім немагчыма даказаць прыналежнасьць ці непрыналежнасьць да незарэгістраванай арганізацыі. Гэта тэарэтычна немагчыма даказаць. Таму гэты артыкул ня можа дзейнічаць адпачатна. Але яго ўжываюць – каб апраўдаць узяцьцё закладнікаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG