У арганізацыю ўвайшлі вайскоўцы з розных родаў войск – Уладзімер Савінок, Канстанцін Зьвярко, Валер Костка, Віктар Шэйман, Уладзімер Барадач, Мікалай Бірукоў ды іншыя. Сябрамі арганізацыі былі й вядомыя грамадзкія дзеячы, у тым ліку Артур Вольскі й Алег Трусаў.
БЗВ актыўна дзейнічала першыя чатыры гады. Амаль усе вайскоўцы – актывісты БЗВ адпаведна заплацілі за сваю дзейнасьць: іх пазвальнялі з войска – без уліку званьняў і заслуг. Выключэньне было зроблена толькі для Віктара Шэймана.
У 2000 годзе арганізацыя не прайшла перарэгістрацыі й была зьліквідавана дэ-юрэ.