(Вайтовіч: ) “Цяжка вельмі спрагназаваць што б адбылося, таму што ў Савецкім Саюзе ўжо было такое вельмі нестабільнае становішча. Калі б перамаглі путчысты, прадоўжылася б вось тая палітыка, а яна была б больш жорсткая, чым у Гарбачова. А вось што тычыцца таго, захаваўся б Савецкі Саюз ці не – гэта немагчыма спрагназаваць. Проста на некаторы час зацягнулася б такая крызысная сытуацыя. Ясна, што асобы былі такія, якія паспрабавалі б зрабіць рэжым больш рэпрэсіўным, на лібэралізацыю яны б не пайшлі. Але ж ім давялося б вырашаць пытаньні, якія прывялі да крызысу. Іх вырашаць можна было толькі праз лібэралізацыю эканомікі. Вось як бы яны гэта пытаньне вырашалі, з лібэралізацыяй палітычнай альбо наадварот, гэта вельмі цяжка сказаць”.
Радыё Свабода Былы старшыня Савету рэспублікі, акадэмік Аляксандар Вайтовіч прыгадвае, што ў 90-я гады займаўся выключна навукай, а не палітыкай:
Самае папулярнае
1