Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Дабравольскі: “Яны не маглі дабіцца перамогі”


Радыё Свабода Што чакала б Беларусь у выпадку перамогі путчыстаў? Былы народны дэпутат СССР і Беларусі Аляксандар Дабравольскі зьвяртае ўвагу на той факт, што асобы, якія падтрымалі путчыстаў у Беларусі, пазьней сталі запатрабаваныя пры цяперашнім рэжыме ў Беларусі:

(Дабравольскі: ) “Было б тое самае прыблізна, бо ў іх не было магчымасьці пераадолець аб’ектыўныя абставіны, але было б больш крыві. Я памятаю той час і думаю, што яны не маглі дабіцца перамогі. Уся адміністрацыя ім скарылася, але ў іх не было падтрымкі ў грамадзтве і не хапала рэсурсаў, была іншая сытуацыя ў краіне. Не было базы ўжо.

Я памятаю, 19-га сабраліся прадстаўнікі розных арганізацыяў у Менску і ўжо ладзілі акцыі супраціву. Я памятаю, у Вярхоўным Савеце БССР тады сустрэлі Каратчэню, які быў дэпутатам і які фактычна падтрымаў путчыстаў. Але мы сказалі: “Чакайце, яшчэ прыйдзе час і вам давядзецца адказваць за гэта”. Ну, адказваць за гэта ён, праўда, ня стаў... Але многа людзей думалі, што падтрымка гэтага путчу – гэта рух назад, а грамадзтва так успрымала, што назад рух немагчымы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG