З упраўленьня юстыцыі Менскага гарвыканкаму прыйшло паведамленьне пра ліквідацыю сталічных філіяў партыі. Адсутнасьць суполак у Менску дазваляе ў рамках закону зьліквідаваць усю партыю.
Сакратар ЦК ПКБ Валер Ухналёў гаворыць, што цяпер у сталіцы існуе 13 партыйных арганізацыяў – ад першасных да гарадзкой. Менскія ўлады патрабуюць іх усе закрыць.
Падставай для такіх захадаў, як тлумачыцца ў лісьце гарвыканкаму, ёсьць парушэньне нормы заканадаўства, згодна зь якой партыйныя суполкі мусяць мець юрыдычны адрас, то бок месьціцца толькі ў нежылых памяшканьнях.
Кіраўніцтва ПКБ нагадвае, што такая норма зьявілася ў заканадаўстве летась, а партыйныя суполкі былі зарэгістраваны яшчэ ў 1999 годзе.
Зь меркаваньня В.Ухналёва, “улады пабачылі, што ПКБ мае больш чым дастатковую колькасьць сябраў для афіцыйнай дзейнасьці, і таму вырашылі зайсьці з другога боку”.