Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Недзяржаўнай газэце “Віцебскі кур’ер” пагражае РНЕ (фота)


Радыё Свабода, Віцебск Як распавёў рэдактар выданьня Ўладзімер Базан, у якасьці зваротнага адрасу на капэрце пазначаны нумар абанэнцкае скрынкі, але на пачатку ліста аўтары падаюць сябе як “Кіраўніцтва Віцебскага аддзяленьня ўсерасійскай арганізацыі “Русское Национальное Единство”.

Зьвяртаючыся да калектыву рэдакцыі, невядомыя прыхільнікі нэафашысцкіх ідэй заяўляюць, што абураны зьместам газэтных публікацый, “якія дыскрэдытуюць існыя на Беларусі ўлады й прэзыдэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку, што праводзіць усясьветную барацьбу за веліч славянскіх народаў”.

Рэдакцыі “Віцебскага кур’еру” прапанавана перагледзець свае пазыцыі, на што аўтары ліста адводзяць журналістам роўна месяц. А ў тым выпадку, калі палітыка выданьня ня зьменіцца, наступствы для яго апісаны такім чынам: “Мы пакідаем за сабою права задзейнічаць усе свае рэсурсы ў калідорах улады дзеля закрыцьця газэты”, якая “шкодзіць славянскай еднасьці”.

Рэдактар “Віцебскага кур’еру”, Уладзімер Базан, перадаў заяву ў міліцыю, прыклаўшы да яе копію ліста з пагрозамі.











Нагадаем: месяц таму падобны ліст ад РНЕ атрымала старшыня гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Алена Залеская, якой таксама было прапанавана перагледзець свае палітычныя погляды – з пагрозаю асабістае расправы. Спадарыня Залесская гэтаксама зьвярнулася ў міліцыю, пракуратуру й КДБ. Але аўтараў ліста дагэтуль не знайшлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG