Рэзалюцыя Рады Бясьпекі ААН заклікае да поўнага спыненьня баявых дзеяньняў, яна прадугледжвае ўвод міратворчых сілаў у зону канфлікту, на тэрыторыю Лібану паміж мяжой з Ізраілем і ракой Літані. Рэзалюцыя таксама патрабуе вызваленьня двух ізраільскіх салдатаў, захоп якіх у ліпені стаў падставай канфлікту. Апрача гэтага, дакумэнт заклікае да ўрэгуляваньня праблемы лібанскіх вязьняў у Ізраілі. У рэзалюцыі паўтараецца тэза папярэдніх рашэньняў аб раззбраеньні ўсіх няўрадавых вайсковых фармаваньняў.
“Хізбула” заявіла, што ня будзе раззбройваць сваіх вайсковых злучэньняў, у тым ліку і ў зоне канфлікту. Прадстаўнікі групоўкі заявілі гэта і на ўчорашнім паседжаньні лібанскага ўраду, у які яны ўваходзяць. Рэч у тым, што вайсковыя сілы “Хізбулы” не падпарадкоўваюцца лібанскаму ўраду, фізычна менавіта гэтыя сілы, а не лібанскае войска зьяўляюцца бокам канфлікту, менавіта зь імі ваююць ізраільцы. Спыненьне баявых дзеяньняў – гэта добра ў любым выпадку, але без раззбраеньня “Хізбулы” сытуацыя проста замарожваецца, і далейшае праліцьцё крыві ня выключана.
Іран заявіў, што рэзалюцыя незбалянсаваная. Пры гэтым Тэгеран назваў Лібан і “Хізбулу” абсалютнымі пераможцамі. Дарэчы, ускосна Іран рэзалюцыя Рады Бясьпекі ААН усё ж закранае ў той частцы, дзе гаворыцца пра забарону на пастаўкі ў Лібан зброі любым сілам, акрамя лібанскага войска. Хаця Іран афіцыйна заяўляе, што аказвае “Хізбуле” толькі маральную і палітычную падтрымку, нават некаторыя іранскія чыноўнікі з гонарам прызнаюць, што “Хізбула” ў цяперашнім канфлікце выкарыстоўвае ракеты іранскай вытворчасьці. Днямі пра гэта паведаміў былы іранскі пасол у Сырыі. Брытанскі дасьледчы цэнтар у пытаньнях абароны "Jean’s Defence" паведамляе пра маштабныя іранскія пастаўкі “Хізбуле” ракетаў, у тым ліку і расейскай вытворчасьці.
Яшчэ адна форма – гэта навучаньне вайсковай справе. Гэты кірунак супрацоўніцтва і не хаваецца. Ужо прыгаданы іранскі дыплямат паведаміў, што яшчэ ў 1980-х гадох, калі іранскія салдаты наўпрост ваявалі з ізраільцамі ў Лібане, тагачасны лідэр Ірану аятала Хамэйні прыняў рашэньне, што лепш навучаць лібанцаў, чым ваяваць самім. Ролю Ірану ў навучаньні байцоў “Хізбулы” прызнаў і адзін зь лідэраў гэтай групоўкі шэйх Наім Касім, пра гэта гавораць і байцы “Хізбулы”, узятыя ў палон Ізраілем.
Працяг канфлікту ўмацоўвае аўтарытэт Ірану ў мусульманскім сьвеце. Варта адзначыць, што гэты аўтарытэт зусім не бясспрэчны. Іранцы – пэрсы, а не арабы, да таго ж яны шыіты, а не суніты, у адрозьненьне ад большай часткі арабскага сьвету. І тое, што цяпер шыіцкая “Хізбула” на вастрыні вайны з Ізраілем, прымушае суніцкіх радыкалаў забыць супярэчнасьці з цэнтрам шыізму – Іранам – і ставіцца да яго з большай павагай. Акрамя таго, працяг канфлікту забірае ўвагу сьвету ад праблемы іранскай ядзернай праграмы і адначасна паказвае сьвету, што Іран мае вялікі ўплыў на сытуацыю ў рэгіёне, гэта значыць – можа дэстабілізаваць сытуацыю і бязь ядзернай зброі.