Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: дзеяньні беларускіх уладаў у дачыненьні да латвійскага дыплямата абуральныя


Радыё Свабода Злучаныя Штаты Амэрыкі асудзілі дзеяньні беларускіх уладаў у адносінах да другога сакратара пасольства Латвіі ў Мінску Рэйма Шмітса, назваўшы іх "абуральнымі".

У заяве, распаўсюджанай пасольствам ЗША ў Беларусі, гаворыцца, што дзеяньні беларускіх уладаў – ператрус і канфіскацыя уласных рэчаў дыплямата – зьяўляюцца "недапушчальным парушэньнем Венскай канвэнцыі дыпляматычных зносінаў". ЗША заклікалі кіраўніцтва Беларусі выконваць міжнародныя стандарты і забавязаньні.

Нагадаем, што ноччу 25 ліпеня ў Менску ў кватэры, якую арандаваў спадар Шмітс, беларускія праваахоўныя органы правялі ператрус, у часе якога канфіскавалі шэраг відэакасет. 27 ліпеня ў адносінах да Рэйма Шмітса была распачатая крымінальная справа паводле артыкулу “распаўсюджваньне порнапрадукцыі”, а 30 ліпеня ў праграме Беларускага тэлебачаньня быў паказаны сюжэт, які тычыўся інтымнага жыцьця латвійскага дыпламата.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG