Гаворыць старшыня камітэту Анатоль Лябедзька:
(Лябедзька: ) “Мы прагназуем, што будуць пэўныя цяжкасьці ў падборы канкурэнтназдольных кандыдатаў у дэпутаты. Тых, хто працуе на дзяржаўных прадпрыемствах, лёгка вывесьці з працэсу выбарчай кампаніі. Ёсць маса мэханізмаў уздзеньня на гэтых людзей. Таму ў значнай ступені прыйдзецца апірацца на маладых людзей, у якіх ёсць энэргетыка, палітычны задор, але не хапае досьведу. Ім трэба дапамагчы. Я думаю, што адно з пасланьняў, зь якімі могуць ісьці кандыдаты да людзей, гэта якраз праграма рэгіянальнага разьвіцьця”.
Паводле спадара Лябедзькі, у плянах Нацыянальнага камітэту падрыхтоўка сямі праграмаў рэгіянальнага разьвіцьця, якія ахопяць усе вобласьці і Менск.
Дэмакратычная Гарадзеншчына мае намер браць шырокі ўдзел у мясцовых выбарах. Толькі Аб’яднаная грамадзянская партыя зьбіраецца ў гэтым рэгіёне выставіць у абласны савет каля двух дзясяткаў сваіх сяброў. Ці патрэбная ім рэгіянальная праграма? Меркаваньне лідэра Гарадзенскай арганізацыі АГП Юрыя Істоміна:
(Істомін: ) “Гэта вельмі добрая ініцыятыва. Найперш, там павінна разглядацца пытаньне эканамічнага разьвіцьця рэгіёну. То бок, механізмы замежнага інвэставаньня, мэханізмы разьвіцьця прадпрыемстваў, рэгіянальныя сацыяльныя праграмы. Я лічу, што калі будзе распрацавана такая праграма для кожнага рэгіёну, то гэта вельмі добра”.
У Жодзіне ў мясцовых выбарах таксама мае намер браць вялікая група дэмакратычных актывістаў, найперш моладзі. Як ставяцца тут да ініцыятывы нацыянальнага камітэту? Гаворыць моладзевы актывіст Сяржук Гудзілін:
(Гудзілін: ) “Ёсць асьпект мэтазгоднасьці праграмы, бо ў Жодзіне сытуацыя складаная тым, што БелАЗ – гэта горадаўтваральнае прадпрыемства і мясцовыя дэпутаты падчас проста не разумеюць узаемазалежнасьці паміж БелАЗам і інфраструктурай гораду. І таму вартасць гэтай праграмы вялікая”.
Надзея Быкава – дэпутат Белаазёрскага гарадзкога савету. Дэмакратычная актывістка таксама ўхваляе ініцыятыву Нацыянальнага камітэту:
(Быкава: ) “Вось мы абяцалі, што ў горадзе палепшыцца асьвятленьне, палепшыцца якасьць дарог, піцьцёвай вады. І ў прынцыпе за гэты час усё гэта палепшылася. Паколькі ў горадзе ёсць апазыцыя мясцовай вэртыкальнай уладзе, то на горад больш накіроўваецца больш сродкаў”.