Невядомыя выпацкалі дзьверы і вокны ўправы партыі БНФ чорнай смалой, якую можна знайсьці на будаўнічых пляцоўках і таксама на ўчастках, дзе вядуцца дарожныя работы, канстатуюць экспэрты.
У 2000 годзе супрацоўнікі Савецкага адзелу міліцыі затрымлівалі дзясяткі сяброў прафашыстоўскай арганізацыі РНЕ, здымалі адбіткі пальцаў і фатаграфавалі іх для картатэкі. Крыміналіст паведаміў "Свабодзе", што калі гэта зрабіў нехта з тых людзней, якіх затрымлівалі раней, то высьветліць іх асобы будзе проста. Намесьнік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч лічыць, што сёньняшняе здарэньне можа быць пачаткам кампаніі за пазбаўленьне партыі офісу ў цэнтры гораду. Гэта адзіны партыйны офіс зь вялікай плошчай, які захаваўся ў партыі яшчэ ад 1993 году.