Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Бандарэнка: “Думаю, гэта зьвязка ўлады й экстрэмістаў”


Радыё Свабода Акцыю мінаваньня дзьвярэй управы партыі БНФ камэнтуе каардынатар "Хартыі-97" Зьміцер Бандарэнка, які сам некалькі гадоў таму зазнаў напад актывістаў РНЕ.

(Бандарэнка: ) “Наколькі я ведаю, РНЕ – як арганізаванай структуры – сёньня ў Беларусі не існуе. Магчыма засталіся асобныя людзі, і гэтая акцыя можа быць спробой рэклямы. Некалькі год таму, калі быў жывы Самойлаў, калі кіраваў РНЕ Ігнатовіч, гэтая арганізацыя карысталася падтрымкай уладаў – у той ці іншай ступені. Я думаю, што тут ёсьць зьвязка ўлады й прафашыстоўскіх, экстрэмісцкіх арганізацыяў з мэтай запалохваньня апазыцыянэраў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG