А 16-й гадзіне ў цэнтры Барысава сабраліся мясцовыя актывісты дэмакратычнага руху. Яны трымалі ў руках “Народную волю”, “Нашу ніву”, “Товарищ”, “Борисовские новости”. Вось якія падрабязнасьці паведаміў адзін з удзельнікаў флэш-мобу Вадзім Ключнік:
(Ключнік: ) “Тут адбываецца тое, што людзі прыйшлі да будынка Барысаўскага гарвыканкаму і трымаюць у руках незалежную прэсу. Чытаюць яе. Тым самым паказваюць, што яны хочуць чытаць гэтую прэсу, а ня тую, якая паказвае тое, што ёй скажуць, што закажуць. Гэта вельмі выразна выглядае. Тут 50 чалавек на плошчы сабралася. Гэта – гадавіна самага першага флэш-мобу”.
Флэш-моб доўжыўся некалькі хвілінаў. Міліцыянты, паводле Вадзіма Ключніка, ня ўмешваліся ў акцыю.
Першы флэш-моб у Барысаве адбыўся роўна год таму – 12 жніўня 2005 году. Прыгадвае яго ўдзельнік – актывіст Зьміцер Бародка:
(Бародка: ) “Нагода была такая, што тады адбыўся ціск на мясцовую незалежную прэсу. Тады зачынялася газэта “Курьер из Борисова”. “Барысаўскія навіны” былі выкінуты з шапікаў “Белсаюздруку”. Тады актывісты руху “Зубр”, актывісты іншых партый і арганізацый выйшлі на цэнтральную плошчу горада Барысава, і ў руках яны трымалі на знак пратэсту гэтыя газэты і стаялі ля гарвыканкаму. Гэта быў першы палітычны флэш-моб. Я так мяркую, што гэта быў першы палітычны флэш-моб у краіне, бо дагэтуль я ня чуў, каб нехта праводзіў раней за барысаўскі палітычны флэш-моб”.
З таго часу ў Барысаве адбыліся дзясяткі флэш-мобаў. Прычым, асноўнымі іх удзельнікамі была мясцовая моладзь. Гаворыць актывіст Анатоль Аскерка:
(Аскерка: ) “ У нас быў вельмі добры флэш-моб “Парамантуй дарогу”. У нас вельмі дрэнныя дарогі і моладзь уначы фарбамі пісала “Бургун! Парамантуй дарогу”. Бургун – гэта мэр горада. Я ведаю, што гэта спрычынілася да таго, што ў многіх месцах былі адрамантаваны дарогі. Мне здаецца, што на сёньняшні дзень – гэта самы лепшы мэтад барацьбы, флэш-мобы”.