Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады абмяркоўваюць зьмену трансьлітарацыі назваў гарадоў, вуліц зь беларускай на расейскую мову


Ігар Сергеенка
Ігар Сергеенка

У Беларусі разгледзяць пытаньне трансьлітарацыі ў геаграфічных назвах з выкарыстаньнем расейскай мовы, паведаміў кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Ігар Сергеенка.

Сергеенка, якога цытуе БелТА, падкрэсьліў, што пытаньне аб выкарыстаньні расейскай мовы пры трансьлітарацыі назваў гарадоў і вуліц будзе разглядацца нібыта ў сувязі са зваротамі грамадзян краіны.

На гэты момант трансьлітарацыя геаграфічных назваў на лацінку праводзіцца зь беларускай мовы паводле нацыянальнай сыстэмы, ухваленай на дзясятай Канфэрэнцыі па стандартызацыі геаграфічных назваў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у 2012 годзе.

«Цяпер паступаюць звароты грамадзян у гэтым пытаньні, і мы вырашылі разгледзець яго і ўнесьці яснасьць, як далей выкарыстоўваць расейскую мову ў назвах вуліц, населеных пунктаў, у транспарце», — заявіў Сергеенка падчас выступу перад рэспубліканскай нарадай аб гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі.

Сярод іншага Ігар Сергеенка таксама згадаў помнік «народнаму адзінству», які на яго думку, павінен знаходзіцца ў цэнтры Менску.

Эскізы помніка, прысьвечанага «адзінству беларускага народу», разглядаліся апошні раз на паседжаньні міжведамаснай працоўнай групы 1 лістапада. Паведамлялася, што помнік зьбіраюцца паставіць на Кастрычніцкай плошчы Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG