Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бярозе звальняюць настаўніка беларускай мовы, які адмовіўся везьці групу калег у Менск на праўладны мітынг у 2020 годзе


Мікалай Жуковіч з вучнямі
Мікалай Жуковіч з вучнямі

У Бярозе не падаўжаюць кантракт настаўніку найвышэйшай катэгорыі, навукоўцу, выкладчыку беларускай мовы і літаратуры, аўтару школьных падручнікаў, лектару курсаў перападрыхтоўкі і павышэньня кваліфікацыі для настаўнікаў пры Берасьцейскім дзяржаўным унівэрсытэце Мікалаю Жуковічу.

Пра перасьлед настаўніка Мікалая Жуковіча паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Мікалай Жуковіч — аўтар школьных падручнікаў па беларускай літаратуры для пачатковых і сярэдніх клясаў. Ён 26 гадоў працаваў дырэктарам 1-й школы гораду Бярозы, выкладаў беларускую мову і літаратуру, займаўся навуковай дзейнасьцю, быў аўтарам мэтадычных дапаможнікаў для настаўнікаў, арганізоўваў сустрэчы з культурнымі дзеячамі для сваіх вучняў.

Мясцовыя жыхары зьвязваюць скасаваньне працоўных адносін зь ім з падзеямі жніўня 2020 году. Тады Мікалай Жуковіч адмовіўся ад удзелу ў фальсыфікацыі выбараў, а пасьля і адмовіўся везьці групу настаўнікаў у Менск на праўладны мітынг 16 жніўня 2020 годцу. Пасьля гэтага яго пазбавілі пасады дырэктара і ён стаў намесьнікам.

Паводле інфармацыі праваавабаронцаў, аддзел адукацыі Бярозаўскага райвыканкаму прыняў рашэньне не працягваць кантракт з дасьведчаным настаўнікам.

Пацьвярджэньня гэтай інфармацыі ад уладаў пакуль няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG