Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Будынак культурнага хабу ОК16 у Менску пойдзе з аўкцыёну. Гэта колішняя культурная пляцоўка, створаная Віктарам Бабарыкам


Будынак Белгазпрамбанку, якому належыць ОК16
Будынак Белгазпрамбанку, якому належыць ОК16

Лот зьявіўся на сайце аўкцыённай пляцоўкі «Белрэалізацыя», заўважыла @mediazona_by. Пачатковы кошт комплексу будынкаў — 12,63 млн рублёў, таргі пройдуць 28 сьнежня.

ОК16 — гэта былыя заводзкія цэхі Менскага заводу Кастрычніцкай рэвалюцыі, выкупленыя Белгазпрамбанкам, экс-кіраўнік якога Віктар Бабарыка пасьля ўступленьня ў прэзыдэнцкую гонку быў арыштаваны. У 2017 годзе Белгазпрамбанк купіў гэтыя плошчы за $3 млн і пачаў разьвіваць як культурную пляцоўку.

Тут, у прыватнасьці, праводзілі фэстывалі «ТЭАРТ», «Лістапад», «Арт-Менск», імпрэзы «Радыё Свабода», выставы, канцэрты, кінапаказы. Арт-дырэктарам пляцоўкі была Марыя Калесьнікава. Сам будынак зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю.

Менскі культурны хаб ОК16 прыпыніў дзейнасьць на патрабаваньне МНС у пачатку студзеня 2021 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG