Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі закрываецца адзіная фірмовая крама Timberland


Сайт брэнда Timberland у Беларусі
Сайт брэнда Timberland у Беларусі

Крама адзеньня і абутку брэнду Timberland на працягу 5 гадоў працавала ў Менску і была адзінай ў Беларусі.

Пра закрыцьцё сваёй крамы ў Беларусі брэнд Timberland паведаміў ў Instgram.

«Дарагія сябры! Вымушаны паведаміць Вам важную навіна! Крама Timberland — зачыняецца! Пяць гадоў мы былі разам з вамі! Але, надышоў час разьвітвацца! Крама Timberland, адзіная ў Беларусі, закрываецца!» — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні брэнда.

Апошнімі працоўнымі днямі крамы стануць 16-17 сьнежня. Да гэтага часу ўладальнікі паспрабуюць распрадаць тавар, у тым ліку з дапамогай скідак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG