Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў зацьвердзіла падатковыя зьмены на 2023 год. Для каго вырастуць падаткі


Палата прадстаўнікоў. Архіўнае фота
Палата прадстаўнікоў. Архіўнае фота

Палата прадстаўнікоў у першым чытаньні прыняла законапраект аб зьменах у падаткаабкладаньні.

Дакумэнт, які прадставіў міністар фінансаў Юры Селіверстаў, уносіць зьмены ў Падатковы кодэкс і іншыя нарматыўныя акты. У прыватнасьці, з 2023 году законапраект прапануе:

  • скасаваньне шэрагу падатковых ільготаў;
  • індэксацыя ставак зямельнага, экалягічнага падатку, падаходнага падатку зь фізычных асобаў у фіксаваных сумах для адаптацыі іх да інфляцыйных працэсаў;
  • павелічэньне ставак падатку на прыбытак для юрыдычных асобаў з 18 да 20 працэнтаў і падаходнага падатку з даходаў індывідуальных прадпрымальнікаў з 16 да 20 працэнтаў;
  • для індывідуальных прадпрымальнікаў, згодна з праектам зьменаў у Падатковы кодэкс, плянуюць падняць падаходны падатак з 16 да 20%.

Таксама з Падатковага кодэксу хочуць выключыць пэўныя віды дзейнасьці, у якіх ІП могуць працаваць з адзіным падаткам. Як паведамляецца, таксама прадугледжана карэкцыя ставак адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў у 1,5–3 раза, а для самазанятага насельніцтва — у 1,5–2,5 раза.

Раней міністар эканомікі Аляксандар Чарвякоў называў новыя магчымыя памеры падаходнага падатку пры такім варыянце працы ІП. З 2023 году плянуюць цалкам скасаваць спрошчанае падаткаабкладаньне для індывідуальных прадпрымальнікаў.

Як асноўны падатковы рэжым зьбіраюцца выкарыстоўваць падаходны падатак з павелічэньнем яго стаўкі з 16 да 20%, а з 2024 году — да 25%. Міністар анансаваў раней, што ўлады хочуць таксама скараціць пералік відаў дзейнасьці з выплатай адзінага падатку і павялічыць яго стаўкі ў паўтара-тры разы. Адначасова для мікраарганізацыяў захоўваецца магчымасьць выкарыстаньня спрошчанай сыстэмы падаткаабкладаньня: 6 працэнтаў ад выручкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG