Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны Расеі паказала тактычныя вучэньні ў Беларусі пад сьцягам «ДНР». ФОТА


Міністэрства абароны Расеі апублікавала відэа з ротных тактычных вучэньняў у Беларусі
Міністэрства абароны Расеі апублікавала відэа з ротных тактычных вучэньняў у Беларусі

Міністэрства абароны Расеі апублікавала відэа з ротных тактычных вучэньняў у Беларусі, якія праходзяць з удзелам вайскоўцаў Заходняй вайсковай акругі.

На відэа сярод іншага можна заўважыць бранятэхніку не пад расейскім сьцягам, а пад сьцягам так званай «ДНР» (тэрыторыі часткі Данецкай вобласьці Ўкраіны, акупаванай Расеяй).

«Адбыліся ротныя тактычныя вучэньні, накіраваныя на баявое зладжваньне падразьдзяленьняў. Мерапрыемствы баявой падрыхтоўкі праводзяцца як у сьветлы, так і ў цёмны час сутак», — гаворыцца ў Мінабароны РФ.

На палігонах праводзяцца стрэльбы з усіх відаў стралковай зброі і мінамётаў, заняткі па тактычнай мэдыцыне і іншых дысцыплінах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG