Найменш 120 чалавек загінулі і яшчэ 100 атрымалі траўмы ў выніку цісканіны падчас святкавання Гэлаўіна ў сталіцы Паўднёвай Карэі Сэуле. Аб гэтым паведамляе выданне The Korea Herald.
Пра гэта ў сваім Фэйсбуку паведаміў Кірыл Атаманчык.
Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведаміла, што 28 кастрычніка на літоўска-беларускім памежжы разьвярнулі 47 мігрантаў. Са студзеня ў Літве зафіксавалі 9 750 спробаў нелегальнага пераходу мяжы.
Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч тлумачыць, чаму 2022 моцна нагадвае 1937 год, чаму «Ноч расстралянай паэзіі» і што цяпер адбываецца з культурай падчас рэпрэсій, а таксама чытае вершы «расстраляных паэтаў».
Як паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на свае крыніцы, на волі — топ-мэнэджары гандлёвай сеткі «Суседзі», у тым ліку адзін з галоўных бэнэфіцыяраў Вадзім Аванесаў.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
Наш сёньняшні госьць з тых маладых, якія, уцякаючы з радзімы ад рэпрэсій, ужо ведалі, як будуць за мяжой будаваць сваю Беларусь. Гісторык, культуроляг, грамадзкі актывіст Цімафей Акудовіч больш як год дзеіць на беларускім полі ў Варшаве і іншых польскіх гарадах, дзе апынуліся ягоныя суайчыньнікі.
Паразмаўлялі з Марыяй пра польскія прыватныя і дзяржаўныя садкі, адрозьненьні іх ад беларускіх, а таксама пра цяжкасьці ва ўладкаваньні і што найбольш падабаецца маме і дзіцяці.
Беларусь дэнансавала факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Тысячы беларусаў сёлета ня змогуць наведаць пахаваньні сваіх бацькоў і дзядоў праз вымушаную эміграцыю. Сабралі зьвесткі пра пахаваньні вядомых беларусаў за мяжой, якія можна наведаць у лістападаўскія дні памяці памерлых.
Марыя (імя зьменена) жыве ў Латвіі амаль два гады, зьехаць мусіла празь перасьлед на радзіме. За гэты час няблага падвучыла латыскую мову, што дазволіла знайсьці працу сацыяльным мэнтарам. Яна дапамагае ўкраінцам, што прыбываюць у Латвію, уладкавацца на месцы, стаць часткай мясцовага грамадзтва.
У пятніцу ў ЗША памёр адзін з «бацькоў рок-н-ролу» Джэры Лі Льюіс. Яму было 87 гадоў. Ён быў адным з музыкаў, якія паўплывалі ня толькі на рок-н-рол, але і на ўсё далейшае разьвіцьцё сусьветнай папулярнай музыкі.
Грамадзянін Беларусі Данііл Ляшук, пазыўны «Маджахед», які быў асуджаны ва Ўкраіне на 10 гадоў пазбаўленьня волі за авалоданьне чужой маёмасьцю, пранікненьне ў памяшканьні і незаконнае ўтрыманьне асобаў пад вартай, выйшаў на волю і цяпер ваюе ў складзе Ўзброеных сіл Украіны.
Вайна з высокімі цэнамі, якую ў Беларусі ініцыяваў Лукашэнка, ператварылася ў вайну з эканомікай. Урад разгублены, гандляры ня ведаюць, як працаваць далей, каб не збанкрутаваць і ня трапіць у турму.
У Баранавічах затрымалі дырэктара крамы аўтазапчастак, які адмовіўся прадаваць тавар вайскоўцам РФ. Яму інкрымінавалі парушэньне раўнапраўя грамадзян.
Ранкам 27 кастрычніка сама меней у 13 гарадах Беларусі не адчыніліся гандлёвыя павільёны на рынках і ў гандлёвых цэнтрах. Што адбываецца сёньня? Свабода паглядзела на прыкладзе Гомля.
«Экстрэмісцкім фармаваньнем» прызналі таксама беларускi полк «Пагоня».
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон сустрэўся з дэлегатамі Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, кангрэс якой гэтымі днямі праходзіў у Парыжы, паведамляе «Вясна».
Кітай па-ранейшаму становіць галоўны выклік інтарэсам нацыянальнай бясьпекі ЗША, у той час як Расея застаецца «вострай» пагрозай, працягваючы сваю жорсткую вайну ва Ўкраіне. Пра гэта гаворыцца ў абноўленай вэрсіі Стратэгіі нацыянальнай абароны ЗША.
Невядомыя пашкодзілі помнік салдатам Польскага войска, якія загінулі ў 1920 годзе ў Нёманскай бітве, каля вёскі Феліксава Лідзкага раёну.
У Баранавічах 25 і 26 кастрычніка прайшоў суд над 44-гадовым блогерам і прадусарам Уладзіславам Савіным, якога сёлета ў сакавіку пакаралі 8 гадамі калёніі паводле двух крымінальных артыкулаў — аб махлярстве і «грубым парушэньні грамадзкага парадку».
27 кастрычніка ў Баранавічах фактычна не працавалі два гарадзкія рынкі: Цэнтральны, дзе з 850 арандатараў на працоўныя месцы выйшлі толькі 20, і «Палескі кірмаш», на якім з 240 арандатараў працавалі толькі 40. У штатным рэжыме функцыянаваў толькі «Аляксееўскі».
Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў у сваім тэлеграм-канале напісаў пра гібель 23 чачэнскіх байцоў ад артылерыйскага ўдару УСУ ў Херсонскай вобласьці.
Паразмаўлялі з беларускім музыкам Сержуком Доўгушавым пра жыцьцё ў ЗША, творчасьць, а таксама даведаліся, што яго натхняе і дае сілы ў такія складаныя часы.
Злучаныя Штаты і іх саюзьнікі ў чацьвер абвінавацілі Расею ў тым, што яна марнуе час Рады Бясьпекі ААН і распаўсюджвае змовы, зноў выставіўшы абвінавачаньні ў тым, што ЗША рэалізуюць на тэрыторыі Ўкраіны «вайскова-біялягічныя праграмы».
«Самыя зьвяры, проста прымітыўныя істоты — ахоўнікі на Акрэсьціна. На „Валадарцы“ яшчэ можна спаткаць больш-менш адэкватных канваіраў. Самае жорсткае — СІЗА ў Берасьці». Былы палітвязень склаў са Свабодай гайд па беларускіх карных установах.
Адпаведныя зьмяненьні ўнесены ва ўказ Аляксандра Лукашэнкі № 589 «Аб упарадкаваньні работы аўтамабільных стаянак і аўтамабільных парковак».
Спэцыяльны дакладчык ААН Анаіс Марэн на прэс-канфэрэнцыі 27 кастрычніка, прысьвечанай штогадоваму дакладу па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, зазначыла, што дзеяньні беларускіх уладаў за апошнія два гады нагадваюць помсту.
Упаўнаважаная пры прэзыдэнце Расеі па правах дзяцей Марыя Львова-Бялова ўсынавіла выкрадзенага ў Марыюпалі расейскімі войскамі ўкраінскага хлопчыка.
Вядомы чэскі драматург, матэматык Рэнэ Левінскі стаў ініцыятарам кампаніі ў падтрымку палітзьняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк.
Падчас адкрыцьця ў Парыжы 41-га Кангрэсу Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH) партрэты зьняволеных вясноўцаў выставілі ў першым шэрагу, а кіраўнік аддзелу Ўсходняй Эўропы і Цэнтральнай Азіі FIDH Ільля Нузаў зачытаў зварот праваабаронцы Валянціна Стэфановіча з-за кратаў.
Супраць дырэктара кіроўнай кампаніі гандлёвай сеткі «Суседзі» завялі крымінальную справу аб бязьдзейнасьці службовай асобы (ч. 2 арт. 425 КК).
Зь Беларусі перасталі выпускаць калінінградзкіх кіроўцаў фур, якія вярталіся ў свой рэгіён. Яны стаяць там па некалькі дзён, некаторым даводзіцца кідаць машыны і дабірацца дадому самалётам праз Маскву і Піцер.
Група экспэртаў Рады Эўропы па барацьбе з гандлем людзьмі (GRETA) апублікавала сёньня сваю другую ацэначную справаздачу аб выкананьні Беларусьсю Канвэнцыі Рады Эўропы аб барацьбе з гандлем людзьмі.
Пры загінулым іншаземцу не было ніякіх дакумэнтаў. Прычыну ягонай сьмерці высьвятляюць экспэрты.
У Беларусі не спыняецца адміністрацыйны і крымінальны перасьлед грамадзян паводле палітычных матываў.
Дзьве мазаікі ў Бярозе на Берасьцейшчыне ў 1989–1990 гадах стварыў мастак Рыгор Кірдзей па дзяржаўнай замове. Яны мелі назву «Прыгажосьць выратуе сьвет», піша тэлеграм-канал «Спадчына».
27 кастрычніка ўпершыню ў гісторыі Польшчы адначасова ў чатырох гарадах — у Глубчыцах, Бычыне, Бабаліцах, пад Сташавам — адбудзецца дэмантаж чатырох помнікаў, прысьвечаных Чырвонай Арміі.
«Двое байцоў самавольна пакінулі падразьдзяленьне», — паведаміў полк «Пагоня» ў сваіх сацыяльных сетках 22 кастрычніка.
У Бэрліне ў сераду абвясьцілі пра пляны легалізаваць канабіс. Нямеччына патэнцыйна можа стаць адной зь першых краін Эўропы, якая зрабіла марыхуану легальнай.
Расейскія войскі позна ўвечары 25 кастрычніка абстралялі горад Дніпро. Парэшткі ракеты зачапілі бліжэйшую аўтазаправачную станцыю, дзе знаходзілася маладая сям’я, якая чакала дзіця.
Да 2020 году ў Беларусі прызнавалі экстрэмісцкімі альбом з фатаграфіямі, кнігі з анархісцкімі ідэямі, радыкальна-рэлігійныя кнігі.
На праўладных тэлеграм-каналах зьявіліся «пакаяльныя відэа» з дырэктарам кампаніі і двума супрацоўнікамі, піша «Вясна».
Сьведчаньні і дакумэнты, у тым ліку мэдыцынскія запісы, прадстаўленыя беларускімі лекарамі, даюць уяўленьне пра саўдзел беларускага ўраду ў вайне ва Ўкраіне, адзначае амэрыканская тэлекампанія CNN.
Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», у Беларусі 1340 чалавек знаходзяцца за кратамі з прычыны палітычнага перасьледу. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы гавораць пра большую колькасьць палітвязьняў.
Адпаведнае рашэньне 25 кастрычніка прыняў Менскі гарадзкі суд, піша тэлеграм-канал @by_culture.
Ведамства адказала на дэпутацкі запыт сябра кіроўнай партыі «Грузінская мара» Левана Карумідзэ. Адказ апублікаваны на сайце заканадаўчага органа. Акрамя беларусаў, у дакумэнце размова ідзе аб грамадзянах Расеі і Ўкраіны.
Загрузіць яшчэ