Палітзьняволеная грамадзянка Расеі Вера Цвікевіч, якая мае дазвол на жыхарства ў Беларусі, выйшла на волю. Яе затрымалі 27 студзеня – амаль праз паўтара года пасьля выбараў 2020-га.
У аснове падазрэньня — фатаздымак Веры на першай паласе газэты «Комсомольская правда в Беларуси» ад 25 жніўня 2020 году.
Па інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», пасьля вызваленьня Цвікевіч адвезьлі на расейскую мяжу, каб дэпартаваць зь Беларусі, ня даўшы нават сабраць рэчы.
6 траўня судзьдзя Вера Малашэнка асудзіла яе па ч. 1 арт. 342 КК на адзін год калёніі агульнага рэжыму. Пасьля вызваленьня Цьвікевіч адразу павезьлі на расейскую мяжу, не дазволіўшы сабраць рэчы, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Палітзьняволеную Яну Пінчук, якую экстрадавалі з Расеі, перавялі на «Валадарку»
Напрыканцы кастрычніка Яну Пінчук перавялі зь віцебскага СІЗА-2 у менскі сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага.
Яну Пінчук затрымалі ў Санкт-Пецярбургу 1 лістапада 2021 году. Паводле дадзеных сьледзтва, яна зь верасьня 2020 па лістапад 2021 году адміністравала тры пратэставыя тэлеграм-каналы. 9 жніўня 2022 году яе экстрадавалі з Расеі ў Беларусь, хоць Камітэт па правах чалавека ААН забараніў экстрадыцыю.
Яне інкрымінуюць тры артыкулы Крымінальнага кодэксу, па якіх ёй пагражае да 12 гадоў зьняволеньня.