Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: выпусьцілі дырэктара і іншых затрыманых топ-мэнэджараў гандлёвай сеткі «Суседзі»


Як паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на свае крыніцы, на волі — топ-мэнэджары гандлёвай сеткі «Суседзі», у тым ліку адзін з галоўных бэнэфіцыяраў Вадзім Аванесаў.

У якім статусе іх выпусьцілі — невядома.

Пра пагром «Суседзяў» стала вядома 22 кастрычніка. Пазьней Камітэт дзяржаўнага кантролю паведаміў, што службовых асобаў гандлёвай сеткі затрымалі, бо яны дапусьцілі рост цэн, нібыта ведаючы пра забарону на гэта.

Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў завёў крымінальную справу супраць дырэктара кіроўнай арганізацыі па ч. 2 арт. 425 (бязьдзеяньне службовай асобы).

Генпракуратура заявіла, што дырэктар арганізацыі не прыняў належных і своечасовых мераў па недапушчэньні росту цэн, што прывяло да пераацэнкі цэн тавараў у 100 крамах сеткі і росту розьнічных цэн на ня менш як 65 асартымэнтных пазыцый.

«Павышэньнем цэн сетка крамаў „Суседзі“ зрабіла істотную шкоду правам і законным інтарэсам ня менш як тысячы грамадзян, якія набылі гэтыя тавары па завышаным кошце, а таксама дзяржаўным і грамадзкім інтарэсам», — гаварылася ў паведамленьні Генпракуратуры.

Гандлёвая сетка «Суседзі», якая аб’ядноўвае 180 крамаў, належыць кампаніі «Лібрэцік», якая працуе ў Беларусі больш за 20 гадоў. Летась у кампаніі працавалі больш за 5 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG