Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах дырэктар крамы аўтазапчастак назваў расейцаў акупантамі і адмовіўся прадаваць ім тавар. На яго завялі справу


Антываенны надпіс у Менску. Ілюстрацыйнае фота
Антываенны надпіс у Менску. Ілюстрацыйнае фота

У Баранавічах затрымалі дырэктара крамы аўтазапчастак, які адмовіўся прадаваць тавар вайскоўцам РФ. Яму інкрымінавалі парушэньне раўнапраўя грамадзян.

Паводле сілавікоў, мужчына сказаў свайму падначаленаму: «Не прадавай ім нічога, яны акупанты». Пад акупантамі меліся на ўвазе вайскоўцы Расейскай Фэдэрацыі.

У выніку прадпрымальніка затрымалі. Як пішуць праваабаронцы з спасылкай на праўладны тэлеграм-канал, пасьля затрыманьня ў мужчыны знайшлі доказы ягонага ўдзелу ў пратэстах 2020 году, а таксама факты зробленых пасьля 24 лютага грашовых пераводаў на УСУ.

Баранавіцкая міжраённая пракуратура паведаміла, што завяла крымінальную справу ў дачыненьні да 65-гадовага мясцовага жыхара, якому інкрымінавалі парушэньне раўнапраўя грамадзян:

«Падазраваны, зьяўляючыся індывідуальным прадпрымальнікам, які ажыцьцяўляе розьнічны гандаль аўтазапчасткамі, адмовіў у набыцьці запасных частак для транспартнага сродку расейскім ваеннаслужачым. Яго дзеяньні кваліфікаваныя па арт. 190 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Для арганізацыі папярэдняга расьсьледаваньня крымінальная справа накіравана ў Баранавіцкі міжраённы аддзел Сьледчага камітэту».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG