Цалкам прыпыненыя паштовыя зносіны Беларусі зь Фінляндыяй, часткова з Даніяй, Швэцыяй, Манака, Лібіяй, Бэрмудамі, Багамамі — туды не прымаюць пасылкі. Аднак у большасьць краінаў сьвету «Белпошта» і розныя кур’ерскія службы карэспандэнцыю зь Беларусі і наадварот дастаўляюць.