У пятніцу ў ЗША памёр адзін з «бацькоў рок-н-ролу» Джэры Лі Льюіс. Яму было 87 гадоў. Ён быў адным з музыкаў, якія паўплывалі ня толькі на рок-н-рол, але і на ўсё далейшае разьвіцьцё сусьветнай папулярнай музыкі.
Грамадзянін Беларусі Данііл Ляшук, пазыўны «Маджахед», які быў асуджаны ва Ўкраіне на 10 гадоў пазбаўленьня волі за авалоданьне чужой маёмасьцю, пранікненьне ў памяшканьні і незаконнае ўтрыманьне асобаў пад вартай, выйшаў на волю і цяпер ваюе ў складзе Ўзброеных сіл Украіны.
Вайна з высокімі цэнамі, якую ў Беларусі ініцыяваў Лукашэнка, ператварылася ў вайну з эканомікай. Урад разгублены, гандляры ня ведаюць, як працаваць далей, каб не збанкрутаваць і ня трапіць у турму.
У Баранавічах затрымалі дырэктара крамы аўтазапчастак, які адмовіўся прадаваць тавар вайскоўцам РФ. Яму інкрымінавалі парушэньне раўнапраўя грамадзян.
Ранкам 27 кастрычніка сама меней у 13 гарадах Беларусі не адчыніліся гандлёвыя павільёны на рынках і ў гандлёвых цэнтрах. Што адбываецца сёньня? Свабода паглядзела на прыкладзе Гомля.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
«Экстрэмісцкім фармаваньнем» прызналі таксама беларускi полк «Пагоня».
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон сустрэўся з дэлегатамі Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, кангрэс якой гэтымі днямі праходзіў у Парыжы, паведамляе «Вясна».
Кітай па-ранейшаму становіць галоўны выклік інтарэсам нацыянальнай бясьпекі ЗША, у той час як Расея застаецца «вострай» пагрозай, працягваючы сваю жорсткую вайну ва Ўкраіне. Пра гэта гаворыцца ў абноўленай вэрсіі Стратэгіі нацыянальнай абароны ЗША.
Невядомыя пашкодзілі помнік салдатам Польскага войска, якія загінулі ў 1920 годзе ў Нёманскай бітве, каля вёскі Феліксава Лідзкага раёну.
У Баранавічах 25 і 26 кастрычніка прайшоў суд над 44-гадовым блогерам і прадусарам Уладзіславам Савіным, якога сёлета ў сакавіку пакаралі 8 гадамі калёніі паводле двух крымінальных артыкулаў — аб махлярстве і «грубым парушэньні грамадзкага парадку».
27 кастрычніка ў Баранавічах фактычна не працавалі два гарадзкія рынкі: Цэнтральны, дзе з 850 арандатараў на працоўныя месцы выйшлі толькі 20, і «Палескі кірмаш», на якім з 240 арандатараў працавалі толькі 40. У штатным рэжыме функцыянаваў толькі «Аляксееўскі».
Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў у сваім тэлеграм-канале напісаў пра гібель 23 чачэнскіх байцоў ад артылерыйскага ўдару УСУ ў Херсонскай вобласьці.
Паразмаўлялі з беларускім музыкам Сержуком Доўгушавым пра жыцьцё ў ЗША, творчасьць, а таксама даведаліся, што яго натхняе і дае сілы ў такія складаныя часы.
Злучаныя Штаты і іх саюзьнікі ў чацьвер абвінавацілі Расею ў тым, што яна марнуе час Рады Бясьпекі ААН і распаўсюджвае змовы, зноў выставіўшы абвінавачаньні ў тым, што ЗША рэалізуюць на тэрыторыі Ўкраіны «вайскова-біялягічныя праграмы».
«Самыя зьвяры, проста прымітыўныя істоты — ахоўнікі на Акрэсьціна. На „Валадарцы“ яшчэ можна спаткаць больш-менш адэкватных канваіраў. Самае жорсткае — СІЗА ў Берасьці». Былы палітвязень склаў са Свабодай гайд па беларускіх карных установах.
Адпаведныя зьмяненьні ўнесены ва ўказ Аляксандра Лукашэнкі № 589 «Аб упарадкаваньні работы аўтамабільных стаянак і аўтамабільных парковак».
Спэцыяльны дакладчык ААН Анаіс Марэн на прэс-канфэрэнцыі 27 кастрычніка, прысьвечанай штогадоваму дакладу па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, зазначыла, што дзеяньні беларускіх уладаў за апошнія два гады нагадваюць помсту.
Упаўнаважаная пры прэзыдэнце Расеі па правах дзяцей Марыя Львова-Бялова ўсынавіла выкрадзенага ў Марыюпалі расейскімі войскамі ўкраінскага хлопчыка.
Вядомы чэскі драматург, матэматык Рэнэ Левінскі стаў ініцыятарам кампаніі ў падтрымку палітзьняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк.
Падчас адкрыцьця ў Парыжы 41-га Кангрэсу Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH) партрэты зьняволеных вясноўцаў выставілі ў першым шэрагу, а кіраўнік аддзелу Ўсходняй Эўропы і Цэнтральнай Азіі FIDH Ільля Нузаў зачытаў зварот праваабаронцы Валянціна Стэфановіча з-за кратаў.
Супраць дырэктара кіроўнай кампаніі гандлёвай сеткі «Суседзі» завялі крымінальную справу аб бязьдзейнасьці службовай асобы (ч. 2 арт. 425 КК).
Зь Беларусі перасталі выпускаць калінінградзкіх кіроўцаў фур, якія вярталіся ў свой рэгіён. Яны стаяць там па некалькі дзён, некаторым даводзіцца кідаць машыны і дабірацца дадому самалётам праз Маскву і Піцер.
Група экспэртаў Рады Эўропы па барацьбе з гандлем людзьмі (GRETA) апублікавала сёньня сваю другую ацэначную справаздачу аб выкананьні Беларусьсю Канвэнцыі Рады Эўропы аб барацьбе з гандлем людзьмі.
Пры загінулым іншаземцу не было ніякіх дакумэнтаў. Прычыну ягонай сьмерці высьвятляюць экспэрты.
У Беларусі не спыняецца адміністрацыйны і крымінальны перасьлед грамадзян паводле палітычных матываў.
Дзьве мазаікі ў Бярозе на Берасьцейшчыне ў 1989–1990 гадах стварыў мастак Рыгор Кірдзей па дзяржаўнай замове. Яны мелі назву «Прыгажосьць выратуе сьвет», піша тэлеграм-канал «Спадчына».
27 кастрычніка ўпершыню ў гісторыі Польшчы адначасова ў чатырох гарадах — у Глубчыцах, Бычыне, Бабаліцах, пад Сташавам — адбудзецца дэмантаж чатырох помнікаў, прысьвечаных Чырвонай Арміі.
«Двое байцоў самавольна пакінулі падразьдзяленьне», — паведаміў полк «Пагоня» ў сваіх сацыяльных сетках 22 кастрычніка.
У Бэрліне ў сераду абвясьцілі пра пляны легалізаваць канабіс. Нямеччына патэнцыйна можа стаць адной зь першых краін Эўропы, якая зрабіла марыхуану легальнай.
Расейскія войскі позна ўвечары 25 кастрычніка абстралялі горад Дніпро. Парэшткі ракеты зачапілі бліжэйшую аўтазаправачную станцыю, дзе знаходзілася маладая сям’я, якая чакала дзіця.
Да 2020 году ў Беларусі прызнавалі экстрэмісцкімі альбом з фатаграфіямі, кнігі з анархісцкімі ідэямі, радыкальна-рэлігійныя кнігі.
На праўладных тэлеграм-каналах зьявіліся «пакаяльныя відэа» з дырэктарам кампаніі і двума супрацоўнікамі, піша «Вясна».
Сьведчаньні і дакумэнты, у тым ліку мэдыцынскія запісы, прадстаўленыя беларускімі лекарамі, даюць уяўленьне пра саўдзел беларускага ўраду ў вайне ва Ўкраіне, адзначае амэрыканская тэлекампанія CNN.
Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», у Беларусі 1340 чалавек знаходзяцца за кратамі з прычыны палітычнага перасьледу. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы гавораць пра большую колькасьць палітвязьняў.
Адпаведнае рашэньне 25 кастрычніка прыняў Менскі гарадзкі суд, піша тэлеграм-канал @by_culture.
Ведамства адказала на дэпутацкі запыт сябра кіроўнай партыі «Грузінская мара» Левана Карумідзэ. Адказ апублікаваны на сайце заканадаўчага органа. Акрамя беларусаў, у дакумэнце размова ідзе аб грамадзянах Расеі і Ўкраіны.
Дзяржаўнае бюро расьсьледаваньняў (ДБР) Украіны заявіла аб раскрыцьці маштабнай схемы кантрабанды тытунёвых вырабаў зь Беларусі пад выглядам нібыта транзыту праз тэрыторыю Ўкраіны.
Расейцы працягваюць уцякаць ад мабілізацыі. Пасьля фактычнага закрыцьця межаў з Эўразвязам, праверак у Верхнім Ларсе на грузінскай мяжы адзіным маршрутам для ўцёкаў заставаўся транзыт празь Беларусь. Але некалькі дзён таму ў менскім аэрапорце памежнікі пачалі здымаць расейцаў з рэйсаў.
Узровень свабоды інтэрнэту ў Беларусі за апошні год «яшчэ больш зьнізіўся», гаворыцца ў дакладзе амэрыканскай няўрадавай арганізацыі Freedom House.
У Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны мяркуюць, што Беларусь сталымі вайсковымі вучэньнямі намагаецца адцягнуць украінскія войскі на поўнач з усходу і поўдня.
У выведцы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі лічаць, што кіраўніцтва Расеі ўсё больш занепакоена фізычнай аховай чыгункі, якая зьяўляецца асноўным шляхам перакіданьня войскаў ва Ўкраіну.
Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Нэд Прайс падкрэсьліў, што Расея «ўжо прадэманстравала, што сама ў выніку плянуе рабіць тое, у чым абвінавачвае іншых».
Ёсьць значныя цяжкасьці з атрыманьнем грамадзянамі Беларусі на тэрыторыі Польшчы нацыянальных візаў, у тым ліку на гуманітарных падставах, паведаміла журналістам дырэктарка дэпартамэнту прававой дапамогі ЦБС Вольга Дабравольская.
Прэмію міру будуць уручаць 10 сьнежня ў сталіцы Нарвэгіі, Осла.
Сёлета беларускія сілавікі прыходзілі ў дзясятак буйных кампаній: у адных правялі ператрусы, іншыя ўвогуле прымусілі спыніць дзейнасьць. Многіх кіраўнікоў затрымалі. Прыгадваем, па каго прыйшлі.
Справы заведзеныя ў рамках унівэрсальнай юрысдыкцыі, якая прадугледжвае экстэрытарыяльны прынцып прыцягненьня да адказнасьці.
Беларус Раман (імя зьмененае. — РС) з 2016 году жыве ва Ўкраіне. Днямі ён спрабаваў уехаць у Польшчу, каб атрымаць там міжнародную абарону, але памежнікі не прапусьцілі яго. Раман мусіў вярнуцца ва Ўкраіну. Сваёй гісторыяй ён падзяліўся са Свабодай.
Загрузіць яшчэ