Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджанаму экс-працаўніку АНТ дадалі яшчэ два гады калёніі за «абразу Лукашэнкі» ў апэляцыйнай скарзе на першы прысуд


Уладзіслаў Савін
Уладзіслаў Савін

У Баранавічах 25 і 26 кастрычніка прайшоў суд над 44-гадовым блогерам і прадусарам Уладзіславам Савіным, якога сёлета ў сакавіку пакаралі 8 гадамі калёніі паводле двух крымінальных артыкулаў — аб махлярстве і «грубым парушэньні грамадзкага парадку».

Першую крымінальную справу на блогера Савіна завялі яшчэ ў 2016 годзе, калі ён рабіў тэлепраект разам з каналам АНТ. Паводле матэрыялаў справы, ён паабяцаў больш як 100 людзям удзел у рэаліці-шоў, узяў зь іх грошы, але абяцаньняў так і ня выканаў і схаваўся ў Расеі. Савіну прад’явілі абвінавачаньне паводле ч. 4 арт. 209 КК (Махлярства ў буйным памеры).

Пасьля крымінальную справу закрылі, але пасьля жніўня 2020 году раптоўна аднавілі, дадаўшы яшчэ і «палітычны» артыкул 342 КК аб групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.

Паводле абвінавачаньня, Уладзіслаў Савін удзельнічаў у некалькіх акцыях пратэсту, дзе выкрыкваў лёзунгі, блякаваў транспарт шляхам выхаду на праезную частку. Таксама ён нібыта публікаваў відэаролікі і пасты з заклікамі прыйсьці на маршы пратэсту.

Блогера затрымалі 8 красавіка 2021 году, 30 сакавіка 2022 году Заводзкі суд Менску па двух артыкулах асудзіў яго на восем гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

25 і 26 кастрычніка ў Баранавіцкім судзе разгледзелі новую крымінальную справу супраць Савіна. Гэтым разам — па ч. 1 арт. 368 КК: паводле вэрсіі абвінавачаньня, ён публічна абразіў Лукашэнку.

Як заявіў тэлерадыёкампаніі «Брэст» пракурор, нібыта Савін, «знаходзячыся ў СІЗА № 6, напісаў апэляцыйную скаргу, якая ўтрымлівае непрыстойнае выказваньне абразьлівага характару ў дачыненьні да Лукашэнкі, пасьля чаго, разьлічваючы на азнаямленьне зь ёй шырокага кола асоб, перадаў супрацоўнікам адміністрацыі для далейшага накіраваньня ў Менскі гарадзкі суд».

У чым канкрэтна палягала абраза Лукашэнкі, не паведамляецца.

Судзьдзя Вікторыя Пакунова прызнала Савіна вінаватым і прызначыла яшчэ два гады калёніі, паведамляюць праваабаронцы. Сумарна, з улікам неадбытага пакараньня, яму застанецца правесьці ў зьняволеньні 7,5 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG