На мазаіках былі сярод іншага элемэнты бел-чырвона-белых колераў, а таксама старажытны беларускі герб «Пагоня».
Аднак тэлеграм-канал «Спадчына» нагадвае, што, згодна з пастановай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1374 ад 19.09.2008 «Аб некаторых пытаньнях стварэньня (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манумэнтальнага і манумэнтальна-дэкаратыўнага мастацтва», рэканструкцыя твораў дэкаратыўна-манумэнтальнага мастацтва (куды адносяцца і ўсе творы ў тэхніцы мазаікі) можа праводзіцца толькі на падставе экспэртнага заключэньня Берасьцейскай абласной мастацка-экспэртнай рады.