Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні напярэдадні Дзядоў аднавілі помнік Францішку Аляхновічу


Часовы крыж на магіле Францішка Аляхновіча.
Часовы крыж на магіле Францішка Аляхновіча.

Пра гэта ў сваім Фэйсбуку паведаміў Кірыл Атаманчык.

«Цяпер, кожны можа прыйсьці на віленскія Росы і запаліць зьніч у гонар нашага славутага адраджэнца! Я яшчэ раз шчыра дзякую ўсім тым, хто ахвяраваў сваімі сіламі, сродкамі і часам для нашай агульнай справы! Дзякуй скульптару Аідасу Рыцісу Васіляўскасу, які зрабіў цудоўную рэнавацыю! Калі мы разам, калі мы талакою, то мы шмат можам. Цаніце сваё. Бараніце сваё. Ахоўвайце сваё. Аднаўляйце сваё. Жыве Беларусь!» — напісаў Кірыл.

Адноўлены помнік на магіле Францішка Аляхновіча ў Вільні на Росах.
Адноўлены помнік на магіле Францішка Аляхновіча ў Вільні на Росах.

У жніўні сёлета Таварыства беларускай культуры ў Літве паведамляла, што на рэнавацыю помніка Францішку Аляхновічу на віленскіх Росах было сабрана каля 2 тысяч эўра. Усяго арганізатары плянавалі сабраць 6500 эўра, грошы павінны былі пайсьці на аднаўленьне і ўсталяваньне помніка на сымбалічнай магіле.

У 1989 годзе драматурга Францішка Аляхновіча сымбалічна перапахавалі ў Вільні з былых Кальвінісцкіх могілак на могілкі Росы. На кенатафе — сымбалічнай магіле — быў пастаўленая часовая, зробленая з плястыку мадэль помніка аўтарства скульптара Эдуарда Падбярэскага.

Францішак Аляхновіч — адзін з пачынальнікаў беларускага прафэсійнага тэатру, вязень ГУЛАГу, жахі якога першы ў гісторыі апісаў у сваёй аўтабіяграфічнай кнізе «У капцюрох ГПУ». У часе нямецкай акупацыі быў рэдактарам газэты «Biełaruski hołas» (Вільня), забіты ў 1944 годзе, паводле розных вэрсіяў, савецкімі партызанамі, байцамі польскай Арміі Краёвай або немцамі. Быў пахаваны на Кальвінісцкіх могілках у Вільні, якія за савецкім часам былі зьліквідаваныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG