Бізнэсовец Ілан Маск, найбагацейшы чалавек у сьвеце, выказаў меркаваньне ў сваім твітары, на якіх умовах мог бы быць заключаны мір паміж Расеяй і Ўкраінай.
Палітычна матываваны перасьлед беларусаў працягваецца.
З загаду, як агучыў Аляксандар Лукашэнка ў часе прызначэньня шэрагу кіраўнікоў раённых выканкамаў, вынікае, што ў сельскай гаспадарцы існуюць праблемы з уборкай ураджаю з прычыны недахопу кадраў.
Паводле Белстату, у беларускай эканоміцы ў жніўні былі занятыя 4,2016 млн чалавек. Аднак колькасьць звальненьняў у буйных і сярэдніх прадпрыемствах за гэты мясяц чарговы раз перавысіла колькасьць працаўладкаваньняў.
Украінскія сацыёлягі заявілі пра найвышэйшую за ўсю гісторыю апытаньняў падтрымку грамадзянамі ўступу Ўкраіны ў Паўночнаатлянтычны Альянс (NATO).
Больш за сорак чалавек загінулі ў горадзе Захедане, дзе паліцыя расстраляла пратэстоўцаў, якія абвінавачвалі начальніка паліцыі ў згвалтаваньні 15-гадовай дзяўчыны.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» 30 верасьня атрымаў прэмію The Albie Awards 2022, заснаваную фондам Клуні «За справядлівасьць». Лідэры «Вясны» за кратамі, таму на ўрачыстую цырымонію ў Нью-Ёрк запрасілі жонку праваабаронцы Валянціна Стэфановіча Аліну.
Грамадзяніна Беларусі Аляксея Вешчавайлава, які загінуў 26 верасьня ў баях пад Бахмутам у Данецкай вобласьці, пахавалі ў Чаркаскай вобласьці.
На гэтым тыдні аднаго за адным называюць ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў розных сфэрах.
Цела мужчыны бяз вопраткі знайшлі на мяжы з Польшчай, недалёка ад брамкі ў польскай загародзе, паведамілі ў беларускім памежным ведамстве.
На лініі мяжы зь Беларусьсю ўкраінскія сілы абароны закладаюць міны і ствараюць інжынэрныя ўмацаваньні, якія дазволяць ня толькі папярэдзіць новае ўварваньне расейскіх ці беларускіх войскаў, а і весьці паўнавартасныя баявыя дзеяньні ў выпадку новай спробы ўвайсьці з тэрыторыі Беларусі.
Прафэсар Андрэй Вардамацкі, дасьледчык Беларускай аналітычнай майстэрні, у рамках Кангрэсу дасьледчыкаў Беларусі, што праходзіў у Коўне, прэзэнтаваў новае дасьледаваньне аб стаўленьні беларусаў да вайны ва Ўкраіне.
Ці можна засьцерагчыся ад ядзернага выбуху? Якія прэпараты могуць зьменшыць шкоду для здароўя? Якое галоўнае пасланьне да беларускіх палітвязьняў? І чаму вельмі важна прымаць вітамін В12 і фоліевую кіслату?
Падзеі 3 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі
Дар'я Далідовіч, дачка знакамітага беларускага лыжніка Сяргея Далідовіча, год таму стала чэмпіёнкай РБ па лыжах сярод юніёрак. Пасьля 2020 году яны з бацькам вымушаныя былі зьехаць зь Беларусі. Сёлета 1 кастрычніка Дарʼя стала чэмпіёнкай Польшчы па біятлёне сярод юніёрак.
81-гадовы навуковец Валерый Міцько, якога ўвесну 2021 году абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе, памёр пад хатнім арыштам.
Невядомыя актывісты з прыгарада Гомля Касцюкоўкі выйшлі на антываенны пікет зь беларускім нацыянальным сьцягам і транспарантам.
Адзін зь кіраўнікоў фонду BySoL Андрэй Стрыжак — пра рост зваротаў расейцаў па дапамогу пасьля абвяшчэньня мабілізацыі, пра магчымасьці эвакуацыі падчас вайны і спосабы дапамогі палітвязьням ў Беларусі і за яе межамі.
Берасьцейскі абласны суд 30 верасьня вынес жорсткі прысуд па крымінальнай справе палітзьняволенага Дзяніса Сальмановіча.
Расказваем гісторыю беларускі Лізы Дзятко, якая вучылася ў Ганконгу, Лёндане, двух амэрыканскіх унівэрсытэтах, а цяпер працуе ў службе кібэрбясьпекі Google.
У Інданэзіі на востраве Ява празь цісканіну на футбольным матчы загінулі ня менш за 174 чалавек, 180 атрымалі раненьні, паведамляе мясцовая паліцыя.
Пра гэта ў сваім Twitter расказаў прэс-сакратар міністра-каардынатара сакрэтных службаў Польшчы Станіслаў Жарын.
20 верасьня Аляксандар Лукашэнка сказаў, што раённыя газэты «павінны актыўна працаваць», бо ідзе «інфармацыйная вайна». Глядзім, пра што яны пішуць.
У судзе таксама прайшлі спрэчкі, а фігуранты мелі магчымасьць сказаць апошняе слова.
Яўгенія — ураджэнка Берасьця. У Турэччыну пераехала праз каханьне. Цяпер жыве ў невялічкім курортным горадзе Белек пад Антальляй. Для праекту «Новая зямля» Яўгенія расказала пра жыцьцё ў Турэччыне.
Некалькі сотняў чалавек фізычна і онлайн сабраліся на Кангрэсе дасьледчыкаў Беларусі, які праходзіць у літоўскім Коўне. Імпрэзу традыцыйна прымае ковенскі Ўнівэрсытэт Вітаўта Вялікага.
Расказваем, зь якімі псыхічнымі дыягназамі ў Беларусі судзяць з палітычных прычын, якія падставы для гэтага знаходзяць і якія прысуды выносяць хворым людзям. Ёсьць і рэальныя тэрміны.
Экс-кіраўніка прэзыдэнцкага пулу журналістаў на канале АНТ Дзьмітрыя Семчанку зноў затрымалі пасьля адбыцьця 15 сутак арышту.
Зьвязаны з ГУБАЗіК тэлеграм-канал паведаміў пра затрыманьне былога брамніка футбольнай зборнай Беларусі Васіля Хамутоўскага.
Актор, блогер, музыка Аляксей Сапрыкін на пачатку жніўня пачаў запісваць іранічныя ролікі пра беларускую рэчаіснасьць. Днямі яго відэа пра праходжаньне беларускай мяжы дасягнула 1 мільёна 200 тысяч праглядаў.
У менскі офіс кампаніі «Белагра» раніцай 29 верасьня прыйшлі сілавікі. У выніку былі затрыманыя гендырэктар прадпрыемства і некалькі супрацоўнікаў.
Мабілізацыю ў Расеі абвясьцілі 21 верасьня, яна працягваецца ўжо больш за тыдзень. За гэты час з РФ тэрмінова выехалі каля 300 тысяч мужчын. Сярод іх ёсьць і беларусы з расейскімі пашпартамі. Адзін зь іх расказаў Свабодзе сваю гісторыю.
«Ён інтэлектуал, ведае мовы, разьбіраецца ў гісторыі, музыцы, краязнаўстве і ня толькі. Ён на тры галавы вышэйшы за тых, хто схапіў яго і кінуў у турму», — калегі і сябры журналіста Яўгена Меркіса падзяліліся з Свабодай фактамі пра яго.
Дакумэнт заклікае краіны сьвету не прызнаваць зьмены статусу чатырох украінскіх вобласьцяў.
Беларусы жывуць у Мелітопалі Запароскай вобласьці, а таксама ў вёсцы Гусарка Палогаўскага раёну, якую яны заснавалі 200 год таму ва ўкраінскім стэпе.
Узровень ухваленьня дзейнасьці прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна сярод апытаных агенцтвам «Левада-центр» за месяц упаў на 6%. У жніўні дзейнасьць Пуціна ўхвалялі 83% апытаных, у верасьні — 77%.
Прэмію ў намінацыі «Справядлівасьць для абаронцаў дэмакратыі» прымала Аліна Стэфановіч — жонка палітзьняволенага праваабаронцы «Вясны» Валянціна Стэфановіча.
Загінулы палкоўнік Аляксей Кацярынічаў цягам 25 гадоў працаваў у памежных войсках і ФСБ Расеі. 18 жніўня яго прызначылі першым намесьнікам кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласьці па бясьпецы.
Яўгена Батуру вінавацілі ў «групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак», за ўдзел у маршы МТЗ 14 жніўня 2020 году.
Ухвалены пакет дапамогі ўключае $4,5 млрд для фонду ўраду Ўкраіны, $3 млрд узбраеньня, абсталяваньня і іншай вайсковай падтрымкі.
Ва ўкраінскім вайсковым камандаваньні падкрэсьлілі, што «захоўваецца пагроза нанясеньня ракетных і авіяцыйных удараў па тэрыторыі Ўкраіны з паветранай прасторы Беларусі».
МУС Беларусі абнавіла правілы ўнутранага распарадку месцаў адбываньня адміністрацыйнага арышту.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн назваў рэфэрэндумы аб далучэньні часткі ўкраінскіх тэрыторый да Расеі «фікцыяй» і заявіў, што іх вынікі былі сфабрыкаваныя ў Маскве.
Калі папраўка да закону «Аб паўнамоцтвах у галіне нацыянальнай абароны», якую падтрымалі абедзьве партыі, будзе прынятая, «адміністрацыя Джо Байдэна атрымае новыя паўнамоцтвы ў рамках намаганьняў у спыненьні фінансаваньня ваеннай машыны рэжыму Пуціна», заявілі ў Сэнаце ЗША.
Ня кожны абазнаны ў беларускай культуры чалавек здагадваецца, што ў сваім псэўданіме пісьменьніца Людвіка Сівіцкая зашыфравала дзень уласнага нараджэньня — 30 верасьня.
29 верасьня быў падпісаны акт аб увядзеньні ў эксплюатацыю — рамонт афіцыйна завершаны.
Экс-прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі папярэдзіў Аляксандра Лукашэнку адносна наступстваў, якія чакаюць яго ў выпадку прызнаньня Абхазіі і ўварваньня ва Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі.
Шасьці фігурантам справы прысудзілі тэрміны ад 8,5 да 15 гадоў калёніі. Яны знаходзяцца пад вартай больш за год.
У сьнежні ў Лёндане на акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі адбыўся інцыдэнт, у выніку якога пацярпеў супрацоўнік амбасады.
Загрузіць яшчэ