Дадатковы адпачынак прызначаўся дзяржаўным працаўнікам за тое, што яны вымушаныя на працы карыстацца кампутарам. Гэта чарговы ашчаджальны захад, які павінен паспрыяць вырашэньню эканамічных праблемаў Грэцыі.
Кірыякас Міцатакіс, міністар адказны за рэформы, у пятніцу паведаміў грэцкаму талебачаньню, што бонус у выглядзе шасьці дзён дадатковага адпачынку належыць іншым часам. Такі бонус раней атрымлівалі працаўнікі, якія былі вымушаныя на працы праводзіць за кампутарам больш за пяць гадзінаў у дзень. Скасаваньне яго азначае дадатковую працоўную сілу ў выглядзе 5000 працаўнікоў. Па словах Міцатакіса, «гэта малы, амаль сымбалічны крок» у кірунку да мадэрнізацыі дзяржаўнага кіраваньня.
Грэцыя ў выніку цяжкіх гаспадарчых праблемаў ужо скасавала шмат іншых працоўных бонусаў, напрыклад, даплату за выкананьне наведвальнасьці альбо перавод пэнсіі памерлых бацькоў на незамужніх дачок.
У ліпені грэцкі парлямэнт зацьвердзіў плян рэформаў грамадзкага сэктару, паводле якога да канца гэтага году 25000 працаўнікоў перасунуць на іншыя працоўныя месцы альбо звольняць.