У Беларусі найбольш чытаюць у параўнаньні з іншымі краінамі СНД — на тысячу чалавек тут прыпадае 392 карыстальнікі грамадзкіх бібліятэк. У Расеі гэты паказьнік складае 375 чалавек, ва Ўкраіне — 336, у Азэрбайджане — 283, Казахстане — 269. Такія зьвесткі публікуе Нацыянальны статыстычны камітэт з нагоды Дня бібліятэк, які адзначаюць у Беларусі 15 верасьня.
За мінулы год публічныя бібліятэкі наведалі 3,7 млн. чытачоў, ім выдадзена 69 млн. асобнікаў кніг, часопісаў і іншых крыніцаў інфармацыі. У сярэднім па краіне аднаму чытачу ў год было выдадзена 19 асобнікаў бібліятэчнага фонду, а на аднаго жыхара Беларусі прыпадае ў сярэднім 7 адзінак бібліятэчнага фонду.
Гэта больш, чым у іншых краінах СНД: у 2011 годзе ў Расеі і Армэніі гэты паказьнік склаў 6 адзінак, Малдове — 5, Азэрбайджане — 4, Кіргізстане — 3.